Версия для печати
Среда, 05 Март 2014 09:11

Пастырскія аб’явы на 02.03.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VIIІ Нядзеля Звычайнага Перыяду.

 

 

VІІI Нядзеля Звычайнага Перыяду.

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

  • у панядзелак – у 18.00
  • у аўторак  – у 18.00
  • у сераду – Папяльцовая Серада – у 10.00 і 16.00
  • у чацвер, пятніцу, суботу - святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у наступную нядзелю – у 16.00. 
  • Рыхтуемся да распачацця Вялікага Посту – 5 сакавіка – Папяльцовая Серада.

У сераду – 5 сакавіка – пачатак Вялікага Посту – дзень сціслага ўстрымання ад ежы; падчас літургіі – пасыпанне галоў попелам на знак пакаяння

 

У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння працягнем разважанне над Літургіяй Слова.

 

Парафіяльная газета Emmaus – штотыднёвы бюлетэнь для супольнасці, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці.

 

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску.

 

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2437 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:27
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)