Версия для печати
Пятница, 23 Сентябрь 2022 07:38

Свята парафіі 2022

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Паводле невялікай традыцыі, у суботу ў межах 20 верасня – гістарычнай даты каранацыі папскімі каронамі Бялыніцкай іконы, адбываецца святкаванне парафіяльнага ў нашай супольнасці з прычыны тытулу парафіі.  Сёлета такім днём стала 18 верасня. Наведаць горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама госці з іншых мясцін. 

Да святкавання далучыўся Пастыр нашай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які нягледзячы на шматлікія абавязкі, змог наведаць нашую невялікую супольнасць. Варта зазначыць, што гэта не першы ўжо прыезд Арцыбіскупа на Магілёўшчыну – ад моманту распачацця служэння ў якасці Мітрапаліта арцыбіскуп Юзаф наведаў ужо амаль усе парафіі Магілёўскага дэканату, з мэтай пазнаёміцца з той рэальнасцю, у якой знаходзяцца парафіяльныя супольнасці ва усходняй частцы Мінска-Магілёўскага Касцёла.

Мітрапаліт Юзаф не толькі ўзначаліў урачыстую святую Імшу ўзначаліў, але і прамовіў гамілію, у якой звярнуў увагу на словы Багародзіцы, якія можам заўважыць у Святым Пісанні, і заахвоціў, каб менавіта з дапамогаю гэтых слоў, просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, развіваць сваё духоўнае жыццё, няглядзячы на розныя праблемы і цяжкасці.

На заканчэнне святой Імшы ўсе разам папрасілі заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе над Магілёўскай зямлёй, аб адраджэнні веры і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Хрыстоваму Крыжу.

Працягам святкавання стаў сумесны пачастунак, а таксама знаёмства са станам рамонтных прац па прыстасаванні будынка горацкай каталіцкай святыні, а таксама паступовым добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

Вялікі дзякуй кожнаму, хто змог далучыцца да перажывання парафіяльнай урачыстасці.

 

Фотарэпартаж: кс. Юрый Ясевіч

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 853 раз Последнее изменение Пятница, 23 Сентябрь 2022 07:41
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)