На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
у панядзелак – у 18.00 – святая Імша;
у аўторак – у 18.00 – святая Імша;
у сераду – у 18.00 – святая Імша;
у чацвер – святой Імшы не будзе – святар едзе ў Мінск на спатканне святароў;
у пятніцу – у 18.00 – святая Імша;
у суботу – у 10.00 – святая Імша;
у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00 – святая Імша
З 16 снежня распачынаецца ІІ частка перыяду Адвенту – час непасрэднай падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння. Шчыра запрашаем скарыстаць з сакраманту споведзі, каб сапраўды па-хрысціянску перажыць надыходзячыя святы.
Па традыцыі, дзевяць дзён перед святам Божага Нараджэння, распачынаецца Навэнна да Дзіцятка Езус.
Ёсць магчымасць набыць аплаткі на вігілійны стол (кошт - дабравольная ахвяра) – звяртацца да Настасіі ці Таццяны Анатольеўны.
Дазвольце папрасіць Вас, дарагія браты і сёстры, аб малітве за парафію ў Друі на чале з яе настаяцелем кс. Сяргеем Сурыновічам, у якой я ўдзельнічаў у адвентавых рэкалекцыях і якая так нам падтрымлівае – цяпер мы дзякуючы яе ахвярнасці і шчодрасці маем кленчнік-канфесіянал.
Шчырая падзяка для усіх, хто дапамог у паклейцы шпалераў у пакоі святара.
Запрашаем далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую праводзіць Карытас – дабрачынная арганізацыя Касцёла. Звяртацца да Таццяны Анатольеўны.
Ёсць магчымасць набыць каляндар на надыходзячы 2014г. Звяртацца на Настасіі.
Як бачым, з Божай дапамогай мы памянялі вокны. Шчыра дзякую усім за клопат, асабліва кожнаму, хто прыбіраў у пятніцу вечарам нашую капліцу.І, канешне, прашу і надалей Вашай дапамогі і падтрымкі.
Расклад багаслужэнняў на Божае Нараджэнне:
24 снежня
22.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана
25 снежня
10.00, 18.00 — святыя Імшы
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)