Версия для печати
Понедельник, 27 Январь 2020 16:35

Пастырскія аб’явы на 26 студзеня 2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 2 лютага – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

1. у літургіі:

27.01.2020 – панядзелак – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа

28.01.2020 – аўторак – успамін св. Тамаша Аквінскага

29.01.2020 – серада – успамін бл. Баляславы Лямэнт

31.01.2020 – пятніца – успамін св. Яна Боско

2. 2 лютага – свята Ахвяравання Пана (Грамніцы) – адбываецца асвячэнне свечак, якія называюцца грамнічнымі. Запаленыя грамнічныя свечы даюць у рукі паміраючым, або ставяцца каля. На знак даверу Марыі падчас катастроф, асабліва ў часе буры, у дамах таксама запальваюцца грамніцы.

3. ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.

4. Катэхетычнае спатканне для дарослых – у сераду, а 17.00

5. Малітоўная інтэнцыя Папы Рымскага на студзень 2020 года: — умацаванне міру ў свеце. Молімся, каб хрысціяне і прадстаўнікі іншых рэлігій, а таксама людзі добрай волі ўмацоўвалі мір і справядлівасць у свеце.

6. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня.

7.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

Прочитано 525 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)