Версия для печати
Понедельник, 23 Сентябрь 2019 12:41

Свята парафіі 2019

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Паводле невялікай традыцыі, у суботу ў межах 20 верасня – гістарычнай даты каранацыі папскімі каронамі Бялыніцкай іконы, адбываецца святкаванне парафіяльнага ў нашай супольнасці з прычыны тытулу парафіі.

 

Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, наведаць горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама госці з Мінску, Оршы, Віцебску і іншых мясцін.

 

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. У гаміліі біскуп звярнуў увагу на словы Багародзіцы, якія можам заўважыць у Святым Пісанні, і заахвоціў, каб менавіта з дапамогаю гэтых слоў, просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, развіваць сваё духоўнае жыццё, няглядзячы на розныя праблемы і цяжкасці.

 

На заканчэнне святой Імшы ўсе разам папрасілі заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе над Магілёўскай зямлёй, аб адраджэнні веры і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Хрыстоваму Крыжу.

 

 

Працягам святкавання стаў сумесны пачастунак, а таксама знаёмства са станам рамонтных прац па прыстасаванні будынка горацкай каталіцкай святыні, а таксама паступовым добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

 

Фотарэпартаж: Аляксандр Храмко, www.horki.info

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1468 раз Последнее изменение Понедельник, 23 Сентябрь 2019 12:51
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)