Версия для печати
Четверг, 23 Март 2017 11:27

Велікапостныя рэкалекцыі 2017

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

29-30 сакавіка 2017г. ў нашай парафіі адбудуцца ВЕЛІКАПОСТНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ, якія правядзе для нас а. Віталій Чабатар з Магілёва.

Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.

 

Праграма рэкалекцый

29 сакавіка

17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,
магчымасць споведзі

18.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай,
малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай

30 сакавіка

17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,
магчымасць споведзі

18.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай,
малітва аб пакліканнях

 

Шчыра запрашаем!!!

Прочитано 2245 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)