РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- з панядзелка па пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у суботу – святая Імша ў 18.00
- у нядзелю – 26 лютага – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
- На бягучым тыдні ў літургіі:
- 22 лютага – свята Катэдры св. Пятра, Апостала.
- 23 лютага - Успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай; Шчыра запрашаем да супольнай малітвы!
- Ужо хутка, 1 сакавіка – пачатак Вялікага Посту, асаблівага часу, калі мы рыхтуемся да Пасхі Хрыстовай – самага галоўнага свята для ўсіх хрысціян.
- Як бачым, у нас з’явілася яшчэ некаторая мэбля для нашай капліцы – шафы ахвяравала сям’я Чухманавых. Шчырае дзякуй і абяцаем малітву.
- У наступную нядзелю – 26 лютага – імяніны біскупа Аляксандра, біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.
- Просьба аб малітве ў інтэнцыі рамонтных прац, якія адбываюцца ў парафіяльным доме, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі. Сапраўды, патрэбная малітва асаблівым чынам у адной справе, ад якой залежаць тыя плануемыя справы на бягучы год.
- Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!