Версия для печати
Суббота, 09 Август 2014 15:59

Папа Францішак: евангельскія благаслаўленні – партрэт Езуса і шлях да сапраўднага шчасця

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

6 жніўня 2014 г. адбылася першая пасля летняга перапынку агульная аўдыенцыя з Папам Францішкам. Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез аб Касцёле, звяртаючы ўвагу на навізну, якая характарызуе супольнасць вернікаў:

Гаворка ідзе пра новы народ, заснаваны на новым запавеце, устаноўленым Панам Езусам праз дар Ягонага жыцця. Гэтая навізна не адмаўляе папярэдні шлях і не супрацьпастаўляецца яму, але вядзе да яго спаўнення. (…)

Ян Хрысціцель займае цэнтральнае месца ва ўсім Пісанні, бо становіцца мастом паміж абяцаннем Старога Запавету і яго спаўненнем, паміж прароцтвамі і іх рэалізацыяй у Езусе Хрысце. Сваім сведчаннем Ян указвае нам на Езуса, запрашае ісці за Ім і кажа, без складаных тэрмінаў, што гэта патрабуе пакоры, пакаяння і навяртання. (…)

Як Майсей заключыў запавет з Богам на падставе закону, атрыманага на гары Сінай, так і Езус, з пагорку на беразе Галілейскага возера, перадаў сваім вучням і натоўпу людзей новае навучанне, якое пачынаецца з благаслаўленняў. Благаслаўленні ўказваюць шлях да шчасця і ўдасканальваюць запаведзі Старога Запавету. Многіяпра іх не ведаюць ці не памятаюць, але да іх важна пастаянна звяртацца ў жыцці.(…)

У гэтых словах прысутнічае ўся навізна, прынесеная Хрыстом: сапраўды, благаслаўленні – гэта партрэт Езуса, яго форма жыцця; а таксама гэта шлях да сапраўднага шчасця, якім і мы можам прайсці, дзякуючы ласцы, якую Езус дорыць. (…)

Евангелля паводле Мацвея і з’яўляюцца сапраўдным “пратаколам”, паводле якога будзем судзімыя. Мы не будзем мець тытулаў, перавагаў, прывілеяў. Пан пазнае нас, калі мы ў сваю чаргу пазнавалі Яго ў бедным, галодным, убогім ці маргіналізаваным, пакутуючым і самотным... І гэта адзін з фундаментальных крытэрыяў праверкі нашага хрысціянскага жыцця, з дапамогай якога Езус нас запрашае вымяраць яго кожны дзень. (…)

Новы запавет заключаецца ў тым, каб убачыць сябе ў Хрысце, атуленым міласэрнасцю і спачуваннем Божым, і гэта напаўняе наша сэрца радасцю, робіць з нашага жыцця цудоўнае і пераканаўчае сведчанне любові Бога да ўсіх братоў, якіх сустракаем штодзённа. (…)"

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

Прочитано 2194 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)