Версия для печати
Четверг, 03 Июль 2014 19:02

Распачаліся працы па замене даху ў будучай капліцы

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

З Божай дапамогай мы распачалі працы, звязаныя з заменай даху ў нашай будучай капліцы (у маі бягучага года быў набыты земельны надзел, які сумежыць з тэрыторыяй, на якой размяшчаецца парафіяльны дом).

Канешне, будаваць у наш час нялёгка… Тым не менш, дзякуючы руплівасці вернікаў, а таксама ахвярнасці людзей добрай волі мы распачалі рамонты будынка, які ў будучыні мае стаць нашай парафіяльнай святыняй.

У прыватнасці, нам удалося ўжо замяніць вокны на шклопакеты. Асаблівая ўдзячнасць Яўгену Каралькову і яго сябрам!

І вось цяпер прыйшоў час на дах – і хоць ён быў, можна сказаць, неаварыйны – тым не менш было прынята кс. Андрэем і касцёльным камітэтам на чале з Мар’янам Эдуардавічам поўнасцю замяніць дах, каб будынак асабліва ўнутры меў выгляд сапраўднага храма.

Як адбываліся і працягваюцца працы – запрашаем пазнаёміцца :) І канешне, шчырая падзяка ўсім, хто нам дапамагае!

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 2405 раз
Super User

Последнее от Super User