Вы здесь: Home
Мы працягваем добраўпарадкоўваць нашае месца малітвы. Нядаўна сумеснымі сіламі мы зрабілі некаторыя сакральныя рэчы для капліцы – падстаўку пад імшал, амбонку, а таксама пюпітр для месца кіравання літургіяй.
У мінулую нядзелю, 30 красавіка, парафія св. Сымона і св. Алены г. Мінска далучылася да дапамогі ў справе працягу тых рамонтных прац, якія адбываюцца каля нашай капліцы і ў парафіяльным доме.
IV Велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле, які сёлета будзе працягвацца з 7 па 14 мая. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да нас з традыцыйным пастырскім зваротам.