^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 22 Сентябрь 2020 09:08

Пастырскія аб’явы на 20.09.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХХНядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 27верасня  – святая Імша ў 8.00 і 16.00

1.у літургіі:

21.09.2020 – панядзелак –свята св. Мацвея, Апостала і евангеліста

23.09.2020– серада –успамін св. Піо, прэзбітэра

26.09.2020 – субота –успамін св. Космы і Дам’яна, мучанікаў

2.У верасні асаблівым чынам просім заступніцтва св Міхала Арханёла, Апекуна Беларусі. Шчыра запрашаю штодзённа маліцца за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.

3.Адносна забароны вяртання ў Беларусь Мітрапаліту Тадэвушу: У лісце за подпісам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі А. Лапо пададзена наступная прычына дзеянняў пагранічнікаў, якія не дазволілі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму ўехаць у Беларусь.

«Паведамляем, што Вы былі не прапушчаны праз дзяржаўную граніцу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пададзены нумар), які вам належыць, несапраўдным. Па пытанні прыняцця рашэння аб прызнанні Вашага пашпарту несапраўдным Вы маеце права звярнуцца ў Міністэрства ўнутраных спраў».

4.21.09.  гадавіна прызначэння арцыбіскупа Тадэвуша мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

5.У кастрычніку, калі Гасподзь дазволіць, паспрабуем адрадзіць нашыя спатканні – катэхезу для дарослых, ізноў паспрабуем арганізаваць катэхезу для дзяцей.

6.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.

7.Прыпамінаю, што рашэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 1 верасня 2020 г. спынена дзеянне дэкрэта № 04/д/20 ад 20 сакавіка 2020 года і адклікана дыспенса ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Святой Імшы.

8.Вялікі дзякуй усім, хто дапамог у арганізацыі нашага парафіяльнага свята, а таксама змог уім прыняць удзел.

9.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

 

 

кс. Андрэй Кеўліч, пробашч

 

www.kasciol.by

Прочитано 508 раз

Наведвальнікі

6140220
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
625
1198
625
6130833
32750
37102
6140220
Your IP: 18.117.189.7
Server Time: 2024-04-28 12:33:19
Счетчик joomla