^Наверх

Воскресенье, 21 Февраль 2021 11:48

Пастырскія аб’явы на 21 лютага 2021г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

І Нядзеля Вялікага Посту

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак  – святая Імша ў 9.00

у чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00

у суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 28 лютага – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.Распачалі час Вялікага Посту – асаблівы час падрыхтоўкі да самага галоўнага свята для усіх хрысціян – урачыстасці Пасхі Хрыстовай. Запрашаем да супольнай малітвы, а таксама практыкавання добрых учынкаў міласэрнасці, паводле закліку Збаўцы “Што зробіце аднаму з гэтых найменшых, Мне зробіце…”

Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах.

2.Запрашаем далучыцца да акцыі “Малітва за Беларусь”, - штодзённа а 21-ай гадзіне духоўна злучацца ў малітве ў інтэнцыі нашай Айчыны.

3.на пачатак Вялікага Посту прапаную разважанні Генеральнага Вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага,  а таксама біскупа Аляксандра Яшэўскага, біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці.

4.23 лютага – у Магілёве – пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.

5.у аўторак і сераду – святой Імшы не будзе.

6.у пятніцу – разважанне Крыжовага Шляху.

7.Малітоўная інтэнцыя Папы Рымскага на люты 2021 года: паўсюдная: гвалт у адносінах да жанчын. Молімся за жанчын, якія сталі ахвярамі гвалту, каб іх абараняла грамадства і каб іх цярпенні былі заўважаны і пачуты.

8.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня, а таксама за дапамогу ў падрыхтоўцы дэкарацый на Вялікі Пост.

9.Шчыры дзякуй за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

Прочитано 56 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Февраль 2021 12:06

Наведвальнікі

5167390
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
154
92
335
5160688
7367
8917
5167390
Your IP: 3.231.230.175
Server Time: 2021-04-13 18:55:19
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2021 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.