Версия для печати
Среда, 16 Апрель 2014 08:44

Бп Юрый Касабуцкі наведае нашую парафію!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

19 красавіка, у 15.30 нашую парафію наведае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бп Юрый Касабуцкі. Шчыра запрашаем усіх каталікоў горада і ваколіц на асвячэнне велікодных страваў, якое здзейсніць іерарх.

15 красавіка біскуп Юрый Касабуцкі прызначаны біскупскім вікарыем у Магілёўскай вобласці, адначасова застаючыся Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Дадзеная пасада азначае, што ён будзе здзяйсняць выканаўчую ўладу адносна дадзенай тэрыторыі, а перадусім супрацоўнічаць з дыяцэзіяльным біскупам у праве агульнай пастырскай дзейнасці ў Магілёўскай вобласці.

Прочитано 2713 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)