Версия для печати
Суббота, 24 Июнь 2017 19:49

Запрашаем прыняць удзел у Будслаўскім фэсце!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Будслаўскі фэст — штогадовы фэст, які з'яўляецца істотным чыннікам ушанавання абраза Маці Божай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, па легендзе, адбылося 2 ліпеня 1588 г.

У гэтым годзе Будслаўскія ўрачыстасці адбудуцца 30 чэрвеня - 1 ліпеня.

На фэст у Будслаў з'язджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, вялікая колькасць святароў і прадстаўнікі самых розных манаскіх ордэнаў. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасцях Апостальскі нунцый у Беларусі. Прыязджаюць у Будслаў прадстаўнікі Грэка-Каталіцкага (уніяцкага) духавенства і Праваслаўнай Царквы, а таксама іерархі іншых краін, прадстаўнікі ўрада і мясцовага кіраўніцтва.

Праграма свята ўключае сустрэчу і прывітанне паломнікаў святарамі, Святыя Імшы, якія ідуць адна за адной, начную працэсію са свечкамі, маладзёжнае малітоўнае чуванне, пакланенне найсвяцейшым дарам, гадзіны малітвы Маці Божай, святы Ружанец, літанію да Божай Маці і інш.

З нашай парафіі плануецца невялікае вандраванне ў Будслаў.

 

Выезд з Горак – 30 чэрвеня а 17.00;

Вяртанне – 1 ліпеня а 8.00.

 

Падчас пілігрымкі мы прымем удзел м.інш. у начной працэсіі з фігурай Маці Божай Фацімскай,  а таксама ва ўрачыстай Эўхарыстыі.

 

Колькасць месцаў – абмежаванае. Ахвяраванне за ўдзел – 5,00 рублёў (па-магчымасці). Жадаючых прыняць удзел ужо як найхутчэй просім звяртацца да душпастыра.

Прочитано 1525 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)