Версия для печати
Вторник, 22 Июль 2014 11:42

Папа Францішак заклікае працягваць маліцца а спыненне канфліктаў на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

20 ліпеня пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, Пантыфік адзначыў, што “з заклапочанасцю” ўспрыняў навіны, якія прыходзяць з хрысціянскіх супольнасцяў у іракскім Масуле і іншых частак Блізкага Усходу.

Папа сказаў, што ведае пра іх пакуты і памятае пра іх у малітве, і заклікаў вернікаў працягваць маліцца за вырашэнне канфліктных сітуацый, якія існуюць у розных частках свету, “асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне”. “Насілле не перамагаецца насіллем! Насілле перамагаецца мірам!” – дадаў Святы Айцец.

Фота: https://www.facebook.com/artur.lasneuski

Прочитано 2084 раз
Super User

Последнее от Super User