^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Super User

Super User

Понедельник, 14 Июль 2014 13:13

Пастырскія аб’явы на 13.07.2014

XV Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

Прапануем Вашай увазе тэкставы запіс гаміліі Апостальскага Нунцыя ў РБ, якая была прамоўлена падчас святой Імшы  апоўначы падчас урачыстасцей ў Будславе.

 

Суббота, 05 Июль 2014 23:26

Пастырскія аб’явы на 06.07.2014

XIV Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

З Божай дапамогай мы распачалі працы, звязаныя з заменай даху ў нашай будучай капліцы (у маі бягучага года быў набыты земельны надзел, які сумежыць з тэрыторыяй, на якой размяшчаецца парафіяльны дом).

Канешне, будаваць у наш час нялёгка… Тым не менш, дзякуючы руплівасці вернікаў, а таксама ахвярнасці людзей добрай волі мы распачалі рамонты будынка, які ў будучыні мае стаць нашай парафіяльнай святыняй.

У прыватнасці, нам удалося ўжо замяніць вокны на шклопакеты. Асаблівая ўдзячнасць Яўгену Каралькову і яго сябрам!

І вось цяпер прыйшоў час на дах – і хоць ён быў, можна сказаць, неаварыйны – тым не менш было прынята кс. Андрэем і касцёльным камітэтам на чале з Мар’янам Эдуардавічам поўнасцю замяніць дах, каб будынак асабліва ўнутры меў выгляд сапраўднага храма.

Як адбываліся і працягваюцца працы – запрашаем пазнаёміцца :) І канешне, шчырая падзяка ўсім, хто нам дапамагае!

joomlamodniyportal.ru

Ужо хутка, здаецца, павінна вырашыцца справа з юрыдычным адрасам нашай парафіяльнай супольнасці.

Прапануем Вам, дарагі наведвальнік, прачытаць размову аб духоўным выхаванні Святланы Жылевіч з Наталляй Станкевіч, аспірантам сацыяльнай філасофіі, аўтарам рыбрыкі «Псіхалогія і вера» на сайце http://catholic.by.

Среда, 02 Июль 2014 16:52

Пастырскія аб’явы на 29.06.2014

Урачыстасць св. Пятра і св. Паўла, Апосталаў

 

Понедельник, 23 Июнь 2014 11:49

Пастырскія аб’явы на 22.06.2014

ХІІ Звычайная Нядзеля

На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:

vу панядзелак, аўторак, пятніцу - святая Імша ў 18.00

vу сераду, суботу – святая Імша у 10.00

vу чацвер– святой Імшы ў капліцы не будзе

vу нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00

 

у літургіі успамінаем:

v24.06. – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

v27.06. – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса

v28.06 – успамін Беззаганнага Сэрца НПМ

v29.06. – урачыстасць свв. Пятра і Паўла

 

27 чэрвеня – дзень малітвы аб святасці святароў. 

 

у нашай парафіі адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

 

28 чэрвеня – свята парафіі ў Оршы (парафія, якая будуе касцёл), 29 чэрвеня – парафіяльнае свята ў Шклоўскай парафіі.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Понедельник, 23 Июнь 2014 11:34

27 чэрвеня - Дзень святасці святароў.

У бліжэйшую пятніцу, 27 чэрвеня 2014 г., будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 57-м пленарным пасяджэнні 17 чэрвеня ў Мінску.

Шчыра запраем далучыцца да супольнай малітвы, якая адбудзецца падчас святой Імшы а 18.00

Воскресенье, 15 Июнь 2014 09:26

Кіраўніцтва парафіі

Кіраўніцтва Рымска-каталіцкай парафіі
Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі

 

 

Дыяцэзіяльны Біскуп арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (з 2007г.)

 

Настаяцель (адміністратар) парафіікс. Андрэй Кеўліч(дэкрэт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага ад № 38/д/ 13 ад 27 верасня 2013г.

 

Старшыня камітэтуЦягуновіч Мар’ян Эдуардавіч (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)

 

Намеснік старшыні - Цягуновіч Таццяна Анатольеўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)

 

Сакратар - Раемская Яўгенія Іосіфаўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)

 

Скарбнік - Цягуновіч Таццяна Анатольеўна (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)

 

Рэвізійная камісія: Зязюліна Аліна Антонаўна, Гогалева Лілія Мечыславаўна, Берэснева Данута Іванаўна  (пратакол сходу № 4 ад 09.07.2017)

Наведвальнікі

6146537
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
64
2625
6942
6130833
2689
36378
6146537
Your IP: 18.188.10.246
Server Time: 2024-05-02 01:04:08
Счетчик joomla