Вы здесь: Home Парафія Бялыніцкі абраз Маці Божай А.А. Ярашэвіч: БЯЛЫНІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ: ГІСТОРЫЯ, ІКАНАГРАФІЯ, КУЛЬТ.
У 1761 абраз – адзін з нямногіх у ВКЛ – быў з вялікімі ўрачыстасцямі ўкаранаваны прысланымі з Рыма каронамі. Да падзеі была выдрукавана “Informacja krotka, de origine Obrazu M.N. Bialynickiej, wielkimi Cudami slynacego. A ktorego za wyszla juz Bulla y Dekretem Najwyzszey Apostolskiej, w krotkim czasie ma nastapic Koronacja” са звесткамі аб з’яўленні абраза ў пачатку яго вядомасці. Там апавядаецца, як адразу пасля заснавання канцлерам Львом Сапегам кляштара кармелітаў у Бялынічах (1624 г.) манахі нямалы час беспаспяхова стараліся набыць для свайго храма абраз Маці Божай, аднак у тым глухім краі ў той час добрага маляра знайсці было цяжка, але ў року 1634 малады пілігрым прыйшоў да форткі таго манастыра, пазваў прыора і гаворыць: “Айцы стараюцца аб малеры, я малер, адмалюю вам абраз Маці Найсвяцейшай” і сказаў, каб літанію спявалі. Абраз маляваў на дошцы, і перш, чым літанію скончылі, мастак, толькі адрысаваўшы невыказанай пекнаты прыгожы твар Маці Божай і Пана Ісуса і не скончыўшы шаты (адзенні), сказаў, што Маці Божая ў прышлым годзе сама сябе аздобіць, і на вачах усіх дзіўным чынам знік. І сапраўды, даведаўшыся аб розных таго абраза цудах у 1635 г. маршалак ВКЛ Крыштоф Завіша аздобіў абраз каштоўнай сукенкай, ахвяраваў вечную лямпу і іншыя воты. Затым падканцлер Казімір Леў Сапега (сын канцлера Льва) значнымі клейнотамі і срэбнай аппарэнцыяй абраз і алтар узбагаціў. Жэгота Паулі, на падставе нейкіх праваслаўных крыніцаў пісаў, што нібы старадаўні абраз падараваны ў 1623 г. праз Сапегу кармелітам манахамі Куцеінскага манастыра; часам пішуць, што абраз з’явіўся яшчэ ў 16 ст., і само заснаванне тут кармелітаў было знакам пашаны да яго, аднак усе гэтыя версіі 19 ст., не больш доказныя, чым гісторыя з мастаком-анелам.
У 1660 г., калі паўстала пагроза, законнікі абраз са ўсім серабром і касцельным начыннем рашылі вывезці ў Кракаў, а калі праязджалі праз ваяводства Навагрудскае, Бог з бясконцай сваёй дабраты не хочучы, каб гэты абраз з Літоўскага краю быў аддалены, вырашыў, каб цудамі таго абраза навала непрыяцельская была звыценжана, разгромлена і стлумлена, зрабіў так, што калі міналі Ляхавіцкую фартэцыю, законнікі з абразом невядомай моцай былі так затрыманы, што коні ніяк не маглі далей пайсці, і тады здагадаліся, што гэта не з натуральнай прычыны. Дайшло гэта да Станіслава Міхала Юдзіцкага, войскага а потым харунжага, генерала каманды ў Ляхавіцкай фартэцыі, які з духавенствам выйшаўшы; абраз да фартэцыі прыняў і праводзіў. Два законнікі засталіся пры абразе, а астатнія са срэбрам касцёльным паехалі да Кракава.
У кароткім часе вялікая Маскоўская патэнцыя аблегла замак Ляхавіцкі і ад 23 марца аж да 20 чэрвеня з вялікімі намаганнямі замак штурмавалі, а прыйшоўшы яшчэ са значнай партыяй Хаванскі насміхаўся і казаў: “як та той каробкі не здабыць”. Але вялікі жаўнер і добры слуга Маці Божай Рыцэрства да мужнага бою анімовал і Духавенства обліговал (абавязаў) і Паспольства да вялікага налогу захвыцал, так што дні і ночы крыжам перад М.Б. усе лежачы, аб дапамозе суплікавалі. І былі пачуты малітвы, бо сама М.Б. паказалася са страшным спалохам непрыяцеляў і патрэбнай дапамогі дадавала ў абароне слабым сілам супраць вельмі няроўнай патэнцыі, не дазваляла зачараваць гармат і парахоў. А нарэшце Хаванскі, трупамі свайго войска абложаную фартэцыю заставіўшы, срамотне пайшоў, і за тыдзень потым пад Палонкай ад Стэфана Чарнецкага і Паўла Сапегі са ўсею патэнцыяй знесены, у чым М.Б. дапамагла. Потым шведы колькі разоў да фартэцыі прыходзілі, але заўсёды з дапамогай той жа М.Б. былі звыцежоны. Станіслаў Юдзіцкі ахвяраваў свой вотум срэбны з алавяннай куляю, якой быў падстрэлены пад Вільняю. На тым вотуме была вырысавана (наштыхавана – А.Я.) Маці Божая над Ляхавіцкай фартэцыяй з надпісам вакол галавы “Obrona Lachowicka, poczatek wojen wygranych” а над фартэцыяй напісан верш:
Nieskonczone oddaje Tobie panno dzieki
Zes mie nieprzyjacieskiej uchowaa re, ki.
Przez Cie Lachowickiego Zamku obronilem
Przez Cie szturmy Moskiewskie i Szwedzkie odbilem.
Potem w szturmie pod Wilnem be dac postrzeliony
Lezalem od Medykow wszystkich opuszczony
Lecz gdy Twojej Opiece zdrowie polecilem
Na Twoja jeszcze pomoc w pol mortus ozylem. („ Informacja krotka...” б.м, б.г.)
“Бясконцую табе, Дзева, аддаю падзяку за тое,
што зберагла мяне ад рукі непрыяцеля.
Дзякуючы Табе абараніў Ляхавіцкі замак,
адбіў Маскоўскія і Швецкія штурмы.
Потым у штурме пад Вільняй паранены,
ляжаў, пакінуты ўсімі дактарамі,
але калі даверыў здароўе Тваёй Апецы,
з Тваёй дапамогі жыў напоўмёртвы”.
Сучаснікі пісалі, як у Польшчы ад шведаў Чанстахоўскім абразом фартэцыя была абаронена, так у Літве Ляхавіцкая ад Маскоўскай асады была звольнена.
1-й палавіне 18 ст. зафіксаваны цудоўныя вылячэнні і выратаванні пры заступніцтве Бялыніцкага абраза: ёсць спрэчныя версіі, дзе ён у гэты час знаходзіўся. Вядомы гісторык марыяграфіі В.Навакоўскі сцвярджаў, што кармеліты вярнулі абраз у Бялынічы толькі ў 1760 г. пры дапамозе Тэафілі Сапежыны з Ябланоўскіх, жонкі крайчага літоўскага Юзафа Сапегі, калі ўжо ішла падрыхтоўка да каранацыі (O cudownym obrazie Matki Boskiej w kosciele oo. Karmelitow w Bialyniczach. Wiadomosci historyczne, zebrane przez x. Waclawa Kapucyna. Krakow, 1889). Аднак, гэтапамылка, хацябтаму, штоСапегажаніўсятолькіў 1761 г. Валыняк (Я.М. Гіжыцкі), хоцьіпадаедату 1760 г., выказвае наконт яе сумненне, спасылаючыся на рукапіс з архіва львоўскіх кармелітаў аб праверцы цудоўнасці абраза перад каранацыяй. МаршалакВКЛІгнацыАгінскі, пісарВКЛАнтоніПаціпрыоркляштараКазімірРадзінскізвярнулісядабіскупавіленскагаМіхалаЯнаЗянковічазпросьбайапрабавацьцудыМаціБожаБялініцкай. 27 лістапада 1755 г. камісіяўскладзеобалецкагапробашчаархідыяканабеларускагаЯнаШумскагаідэканабабруйскагаЮзафаКрычскагапрыбылаўБялынічы, кабзаслухацьпадпрысягайсведаківывучыцькнігузапісаўцудаў. Запісаныміаказаліся 16 выпадкаўвылячэнняў, кнігапачынаеццаз 1706 г., значыць, ужоўпачатку 18 ст. абраззнаходзіўсяўБялынічах.
Біскупскаякамісіяагледзелатаксама “візарункі” зілюстрацыяміцудоўныхэпізодаў. Нажаль, гэтыя жанравыя карціны да нас не дайшлі, таму падаем іх апісанне (Wolyniak. Z przeszlosci karmelitow na Litwie i Rusi. Cz. II. Krakow, 1918. S- 81-87).
1. Анелувыглядзепілігрымамалюеабраз, прыгэтымманахімоляцца, надпіс – “poczatek cudownego obrazu Najsw. M.P. Bialynickiej, ktory malowany jest od Aniola w postaci pielgrzyma r. 1634” (ПачатакцудоўнагаабразаНайсвяцейшайМ.Б. Бялыніцкай, якінамаляваныанеламувыглядзепілігрымаг. 1634).
2. Абраз, наякімпаказанааблогаЛяхавіцкагазамказвыявайМаціБожайупаветрынадім, надпіс – “najpierwsza obrona lachowicka przez N.P. Bialynicka” (НайпершаляхавіцкаяабаронаМ.Б. Бялыніцкай).
3. Выявадзіцяці 2 гадоў, якоеўпалаўваннузвадой, надпіс – Aleksander Szemioth, podczaszy orszanski, gby mial 2 lata, wpadi do wanny ciepley, gdzie napiwszy sie wody, przelekniony s’miertelnie, glosu nie wydamal, kiedy go jednak polozono przed obrazem N.M. Bialynickiej, zaraz glos wydal i zdrowym zostal w r.1671” (АляксандрШамет, падчашыаршанскі, калімеў 2 гады, упаўуцёплуюванну, дзенапіўшысявады, смяртэльнаспалохаўшыся, непадаваўголасу, аднаккаліягопаклаліперадабразомМ.Б. Бялыніцкай, адразупадаўголасівыздаравеўу 1671 г.)
4. ПартрэтБельскагазподпісам: “J.M.P.Franciszek Bielski chorowal smertelnie w Orszy zdesperowany o zyciu, gdy go ofirowano do N.M. Bialynickiej, tego z momenty zdrowym zostal r. 1720” (ЯгоМосцьП.ФранцішакБельскісмяртэльнахварэўуОршыўадчаіпражыццё, каліжягоахвяраваліМ.Б. Бялыніцкай, зтагожмомантувыздаравеўу 1720 г.)
5. Наабразевыяваблізнят, надпіс – „Roku 1737 miesiaca marca dwoch synaczkow Chodkiewiczow l’owczowstwa starodubowskich, Felicijana i Katarzyny, majacych rok jeden, cie’zkim paroxyzmem wiekiey choroby zachorowawszy, juz za umarle poczytane, za intercesya N.M. Bialynickiej, nadspodziewanie zalosnych rodzicow do pierwszego przyszli zywota” (Году 1737 месяцасакавікадвоедзяцейаднагадовыхлоўчагастарадубаўскагаХадкевіча, ФеліцыяніКацярыназахварэліцяжкімпараксізмамвялікайхваробы, ужолічылісяпамершымі, здапамогайМ.Б. Бялыніцкайнеспадзяванадляжалобныхбацькоўвярнулісядажыцця).
6. Партрэтчалавеканакаленяхперадабразом, надпіс - „J.M.P. Boleslaw Szul’kowski, skarbnik orszanski, w cie zkiey chorobie do M.B. Bialynickiey ofiarowany, zdrow zostal r. 1722” (ЯМцьП.БалясаўШулкоўскі, скарбнікаршанскі, уцяжкайхваробеМ.Б. Бялыніцкайахвяраванывыздаравеўг. 1722).
7. Наабразенамаляванадзіцяінакаленяхдзвеасобы, надпіс - „Stankiewiczta dziecko gdy konalo, mamka, wzawszy je, przed obraz Bialynicki przyniosla; przy zaczetej litanii ozdrowilo r.1720” (КалідзіцяСтанкевічаўмірала, нянькапрынеслаягодаабразаБялыніцкага, выздаравела, яктолькіпачалалітанію, г. 1720)
8. Наабразе – памерлаяпаненка, надёюгалосіцьмаці, надпіс - „Teofila Puchowska o mile w drodze umarla; ofiarowana przez ludzi przytomnych do N.M.P. Bialynickiej zdrowie i zycie odebrala roku 1706” (ТэафіляПухоўскаяпамерлаўдарозезамілюдаБялыніч, ахвяраванаяпрысутнымілюдзьміМ.Б. Бялыніцкайвярнулажыццёіздароўе 1706 г.).
9. ВыяваабразаМаціБожайідаягозвяртаюццаасобы, надпіс - „J.W.Pani Wojewodzina trocka, ktora od medykow opusczona byla, ofiarowana do obrazu bialynickiego zdrowe zostalo” (П. ВаяводзінаТроцкая, адякойужомедыкіадмовіліся, ахвяраванаядаабразабялыніцкага, сталаздаровай).
З надпісаў вынікае, што ўжо ў 1671 г. абраз знаходзіўся ў Бялынічах, якія тады разам з Магілёвам належылі да Аршанскага павету. Пацвярджэннедаюцьіпазнейшыядакументы 19 ст. праБялыніцкуюіконузархівуМагілёўскайархідыяцэзіі, уіхгаворыцца, штоабразбыўвыведзеныўЛяхавічыў 1660 г., аў 1665 прыпасрэдніцтвелітоўскагакрайчагаПаўлаСапегііягожонкіпрывезеныназад. (НГАБел., ф. 1781, воп. 2 спр. 6204, л.9).
Па выніках згаданай камісіі біскуп прызнаў абраз цудатворным і пазней папа Рымскі дазволіў каранаваць. ІніцыятарамііфундатараміўрачыстасцібыліІгнат, ТадэвушіАленаАгінскія, уБялынічыішліпрацэсіітрынітараўзВіцебска, дамініканаўзОршы, кармелітаўсаМсціслава, длясалютаванняпрывезлі 30 гарматзЛітвыіБыхава. АгінскіяіРадзівілыаплацілівыдаткі. Ходсвяточнагаактабыўапісаныўтагачасныхбрашурах „Majestat super omnes coronas... Deipare Vigro Maria” i „Addytament do gazet...aktu koronacyi” (1761) Удалейшыдзенькаранацыі (8 верасня) ісвятаМаціБожайШкаплернай (16 ліпеня) сталінайбольшыміфэстаміўБялынічах.
У новым мураваным храме абраз знаходзіўся над галоўным алтаром у нішы ў сцяне, да яго вялі мураваныя сходы ( падобна як у віленскай Вострай Браме): „wschodkimurowaneprowadzacedoOltarzabedacegoprzedObrazemN.M.P. Wielkimicudamislynacy... Obraz malowany na drzewie cudownie, Szata srebrana wyzlacana w Ramach Snycerskiej robory wyzlacanych Korona Obrazu szczerozlotna roznymi kamieniami, rowniez i u Pana Jezusa u Najsw. Panny Zawieszona kuharda srebrna czescia wyzlacana i perlami sadzona, laczne kamuszkami drogiemi. Przy tey kuhardzie zawieszona mnieysza szrbrna perlami sadzona ze zlotym lancuzkiem. W gurze nad obrazem korona srebna wyzlacana Dwoich Aniolkow przy sobie majaca... (Інв. 1818 г. НГАБел., ф. 1781, оп.26, 1437, л.1) Дапамогіўабразашукалілюдзірознагастану: упералікувотаўпач. 19 ст. сустракаюццазалатыяпярсцёнкізкаштоўнымікамянямііордэнскіязнакі. ШатаКрыштофаЗавішыякікаронызгербаміпапыБенедыкта XIV, РадзівілаўіАгінскіх, зробленыяўРымеў 1756 г. былінаабразеіпасляпажару 1859 г., (НГАБел. Ф. 2380, воп. 1, спр. 8).
Вялікі ўплыў абраза на навакольнае насельніцтва розных веравызнанняў стаў адной з прычыны скасавання кляштара, праваслаўнае духавенства скардзілася губернатару, што пышнае каталіцкае набажэнства з арганам і аркестровай музыкай прыцягвае ў касцёл людзей з царквы нават у час літургіі. У 1876 г. касцёлпераасвечаныўцарквунапрацягуаднойночыз 11 на 12 красавіка, аперацыяправодзіласятакімкліва, кабкатолікінепаспелівынесціцудатворныабраз, 12-гакрасавікасталаднёмправаслаўнагасвяткаванняабраза.
Праўда, як з’яўленне так і знікненне бялыніцкага абраза ахутана таямніцай. Навакоўскіўкніжцы, выдрукаванайу 1899 г. уКракаве, сцвярджаў, штоўчасзнішчальнагапажарузанекалькігадоўдаскасаваннякасцёлаксёндзГадлеўскіўратаваўабраз, але, нібыпрадбачачызакрыццёкасцёла, уновыалтарзмясціўкопію, асамабраззахаваўунадзейныммесцы, “дзеёнзнаходзіццаіцяпер” (X.Waclaw. O cudownym obrazie Matki Boskiej w Bialyniczach. Krakow, 1899). Наякіязвесткіабапіраўсяаўтар, невядома. Адзіныдаставернысведка – Гадлеўскіпамёр 10 лютага 1876 г. Праваслаўныялічылі, штоцудатворныабраззастаўсяўцаркве (Ф. Жудро. БелыничскийРождество-Богородичныймонастырь. Могилев, 1910). Вядома, штоў 1930-ягадыпрызакрыцціцарквыабразперададзеныбыўуМагілёўскікраязнаўчымузей, адкульзнікучасвайны 1941-1945 гг., такізастаўшысянедаследаваным, незахавалісяніфотафіксацыі, нівізуальнагаапісання. Зкасцёльныхвопісаўвядома, штоабразнамаляванынадошцы, меў “ясныкаларыт”, згісторыіз’яўленнянібывынікае, штонадошцынамаляваныбылітолькітвары. Прыгажосць абраза падкрэсліваюць праваслаўныя аўтары канца 19 ст. – “Несмотря на древность иконы, высокое искусство сохранило в изображении лика необычайную свежесть красок… (Земная жизнь Пресвятой Богородицы и описание святых чудотворных ее икон, составила София Снесарева, СПб., 1898)”
Меркаваць аб іканаграфіі слыннага абраза можна толькі ў агульных рысах па некалькі копіях канца 19 ст. і гравюрах. Найбольш ранняя з іх выканана ў 1760-я гг. Якубам Лабінгерам досыць абагульнена, падобна на тое, што гравёр не бачыў самога абраза. Шматлікія абразкі-медалі 1-й паловы 19 ст. як іканаграфічныя крыніцы каштоўнасці не ўяўляюць. Найбольш блізкім да арыгіналу паўторам Бялыніцкага абраза, на наш погляд, з’яўляецца абраз сярэдзіны 17 ст. з царквы ў Тарэйках (каля Нясвіжа, зараз у МСБК ІМЭФ НАН), намаляваны на палатне, верагодна з абраза-пратографа, калі той знаходзіўся непадалёку ў Ляхавічах. Маці Божая Бялыніцкая належыць да тыпу Адзігітрый з дзіцем на левай руцэ, характэрнае становішча правай рукі са скіпетрам, апушчанай уніз да самага краю нібы пад цяжарам скіпетра. Твар у тры чвэрці звернуты да дзіцяці, галава Ісуса злёгку адкінута назад, у левай – дзяржава, правая прыўзнята ў благаславенні і выразна паказвае на Маці. Над галавой Марыі – залатая карона, якую падтрымліваюць два анёлы. Фон чорны, адзенні таксама цёмных колераў, яркай асветленасцю выдзелены твары: у вобліку Марыі традыцыйны іканапісны ізвод спалучаны з прыгожымі рысамі рэнесансавага жывапісу, Тарэйкаўскі Ісус сваёй прычоскай наогул нагадвае хлопчыкаў з карцін італьянскіх мастакоў эпохі Рэнесансу. Усё гэта сведчыць аб “заходнім” паходжанні іканаграфіі абраза, сам тып Маці Божай Каралевы Нябёсаў са знакамі царскай улады Кандакоў выводзіў з мастацтва Італіі. Дэкаратыўныя залатыя кароны і скіпетр, на Тарэйкаўскім абразе, верагодна, нагадваюць першапачатковыя аздобы Бялыніцкага абраза 1-й паловы 17 ст. На царкоўных копіях 19 ст. ужо намаляваны кароны іншай формы, відавочна, каранацыйныя, рымскія.
На працягу 17-19 ст.ст. Бялыніцкі абраз стаў прататыпам для многіх копій. Пашырыць яго культ павінны былі перш за ўсё кармеліты, вядомы такі абраз у варшаўскім касцёле кармелітаў на Лешне (загінуў у 1944 г.) у інвентары іх Магілёўскага касцёла 1693 г. згадваецца цудатворны абраз М.Б. з каронамі і мноствам вотаў, тое ж – у Княжыцах, 1818 г. (філіі Магілёўскага конвента), нажаль, іх іканаграфія невядома. Нешматлікія дайшоўшыя да нашага часу выявы Маці Божай Бялыніцкай з Мядзельшчыны, Пастаўшчыны, Докшыц, Чашнікаў, Лідчыны, аздобленыя шатамі і каронамі, сведчаць, што яго вядомасць выйшла далёка за межы Магілёўшчыны, відавочна, не апошнюю ролю ў гэтым мелі яго высокія мастацкія якасці.