^Наверх

Сінод 2021-2023

Пятница, 21 Январь 2022 12:32

Сінод 2021-2023

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Сінод 2021-2023

17 кастрычніка гэтага года распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія», які будзе доўжыцца да красавіка 2022 года.

Метадам сінадальнага працэсу з’яўляецца слуханне, мэтай — распазнанне, а шляхам — удзел.

На першым этапе Сіноду практычны ўдзел усіх жадаючых — гэта адказ на пытанні анкеты. Вынікі анкеты будуць апрацаваны дыяцэзіяльнай Сінадальнай камісіяй.

Прапанаваныя пытанні для абмеркавання з’яўляюцца вынікам распрацоўкі дзесяці тэм, складзеных Сінодам паўсюднага Касцёла.

Усіх, хто жадае прыняць удзел у гэтай Сінадальнай кансультацыі, могуць адказаць перш за ўсё на тыя тэмы і пытанні, якія адпавядаюць асабістаму шляху веры і жыцця. Існуе магчымасць пакінуць нейкае сінадальнае пытанне без адказу. Існуе таксама магчымасць выказацца на любую тэму, нават на тую, якая не ўвайшла ў Сінадальную кансультацыю.

Прыняць удзел у дыяцэзіяльным этапе Сінадальнай кансультацыі можа кожны жадаючы. Запоўніць анкету можна як самастойна, так і супольна. Ксяндзы пробашчы могуць арганізаваць у парафіях сустрэчы для розных рэлігійных груп і станаў, падчас якіх будзе прысвечаны час на слуханне, распазнанне і супольны ўдзел у запаўненні Анкеты. Тое ж самае можна зрабіць у сям’і, манаскай супольнасці, дэканаце і г.д.

Сінадальная кансультацыя ў дыяцэзіях праводзіцца з 29 лістапада 2021 года да 1 лютага 2022 года.

 

Спосаб правядзення Сінадальнай кансультацыі ў нашай архідыяцэзіі наступны:

  • На партале Catholic.by створана асобная рубрыка Сінод 2023, дзе змешчана ўся даступная інфармацыя пра дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў у дыяцэзіях Беларусі.  https://catholic.by/3/tags/sinod-2023  
  • Створана паштовая скрыня для магчымасці даслаць анкеты ў фармаце Word. Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.— для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
  • Анкета на беларускай мове: https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-by.docx

    Анкета на рускай мове:

     https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-ru.docx

    Анкета на польскай мове: https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-pl.docx

  •  

  • магчымасць запаўнення анкеты ў фармаце Google для карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і сацыяльных сетак. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc6XG3fiiPByVgQDiiIzMr7YQHJ47RC_M9CWcmfppRA2hprnw/viewform
  • Можна звярнуцца да кс. Пробашча, каб атрымаць раздрукаваную анкету для запаўнення.
Прочитано 1245 раз Последнее изменение Пятница, 21 Январь 2022 14:36
  Copyright © 2024 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.