^Наверх
У Магілёўскай абласной бібліятэцы 30 мая адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету» (Мінск, 2017).
Трэба прызнаць, што часцей шукаюць адказ на пытанне «Хто мой бліжні?», чым «Хто мой вораг?» І гэта правільна, бо, добра задумаўшыся над тым, хто з’яўляецца бліжнім, людзі прыходзяць да высновы, што ворагаў цяжка знайсці.
Будслаўскі фэст — штогадовы фэст, які з'яўляецца істотным чыннікам ушанавання абраза Маці Божай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, па легендзе, адбылося 2 ліпеня 1588 г.
У гэтым годзе Будслаўскія ўрачыстасці адбудуцца 30 чэрвеня - 1 ліпеня.
Паступова мы імкнёмся, каб у нашай парафіяльнай святыні з’явіліся ўсе неабходныя прадметы, патрэбныя для годнай цэлебрацыі святых таямніцаў.
«Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, бо радаснага даўцу любіць Бог (2 Кар 9, 7)». Напэўна, ніхто з нас не сумняецца, што Касцёл сучасны, не менш чым некалькі стагоддзяў таму, патрабуе для існавання матэрыяльных ахвяраванняў. Пытанне ў іншым: ахвяраванні — гэта добраахвотны жэст ці ўсё ж такі абавязак католікаў?
IV Велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле, які сёлета будзе працягвацца з 7 па 14 мая. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да нас з традыцыйным пастырскім зваротам.
Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» быў створаны і зарэгістраваны ў Магілёве ў жніўні 2009 года, але фактычна сваю дзейнасць па ахове жыцця і сям’і распачаў у 2007 годзе. На сённяшні дзень больш за 50 валанцёраў працуе ў розных гарадах Беларусі.