^Наверх

Вторник, 08 Апрель 2014 11:54

Пастырскія аб’явы на 06.04.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

V Нядзеля Вялікага Посту.

 

 

 

  • На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

ü  у панядзелак, аўторак, сераду, суботу - святой Імшы ў капліцы не будзе (з панядзелку святар будзе знаходзіцца на рэкалекцыях у Магілёве, а ў пятніцу і суботу – выезд у Мінск)

ü  у чацвер – у 10.00

ü  у пятніцу –у 18.00

ü  у наступную нядзелю – у 10.00 i16.00 

  • Ад сённяшняга дня крыжы завешваюцца фіялетавай тканінай. Ужо ў ХІІІ стагоддзі гэтая практыка была вядомай у Еўропе. Касцёлы былі багата ўпрыгожаныя крыжамі і часта таксама трыумфальнымі фігурамі (Валадара і Святара). Перад Вялікаднем гэтыя крыжы імкнуліся захіліць, каб увесці пакутны настрой сярод вернікаў. Сёння гэта сімвал пакутаў і поўнага знясілення Збаўцы на крыжы. Закрыццё крыжоў працягваецца да ўрачыстай літургіі Вялікай пятніцы.
  •  Наступная нядзеля – Пальмовая Нядзеля – прыносім на Літургію вербачкі, каб ушанаваць урачысты ўваход Хрыста ў Ерусалім. Будзем таксама чытаць Муку Пана.  Шчырая просьба запрасіць усіх каталікоў нашай парафіі.
  • У пятніцу вечарам пасля святой Імшы – Крыжовы Шлях у інтэнцыі парафіі. У нядзелю пасля святой Імшы а 10.00 – Песні Жальбы.
  • Парафіяльная газета Emmaus.
  • Ёсць магчымасць набыць пасхальныя свечкі “Карытас”. Гэтыя свечкі прызначаныя на велікодны стол. Для ахвяраванняў на гэтую мэту звяртацца да Настассі.
  • запрашаем усіх далучыцца да акцыі збору прадуктаў, якія мы пасля перададзім сем’ям, якія знаходзяцца ў патрэбе.
  • Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2115 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 15:42

Наведвальнікі

4440147
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
576
1452
10031
4417770
39144
77019
4440147
Your IP: 3.228.24.192
Server Time: 2019-10-18 11:39:11
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.