^Наверх

Суббота, 05 Апрель 2014 09:23

З разважанняў пра Вялікі пост Яна Паўла ІІ

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Прапануем Вашай увазе некалькі думак аб асаблівым часе Вялікага Посту бл. Папы Яна Паўла ІІ.

У асаблівы час Вялікага посту Касцёл прагне прыгадаць нам праўду аб паяднанні з Богам. Гэта асноўная праўда Евангелля, галоўны сэнс нашага жыцця ў веры, якая менавіта ў гэты Саракадзённы час павінна адгукнуцца з асабліваю сілаю ў нашых сэрцах і ў нашым сумленні.

Калі мы сапраўды з’яўляемся вучнямі і вызнаўцамі Хрыста, які паяднаў чалавека з Богам, мы не можам жыць так, каб са свайго боку не шукаць гэтага паяднання. Мы не можам заставацца ў граху, не імкнучыся адшукаць дарогі да дому Айца, які заўсёды нас чакае.

Не пра суровасць Бога гавораць усе на свеце канфесіяналы, каля якіх людзі вызнаюць свае грахі. Яны гавораць менавіта пра дабрыню Бога. І той, хто да іх трапляе, часам праз шмат гадоў, нават абцяжараны вялікімі грахамі, адыходзячы, знаходзіць палёгку, знаходзіць радасць і спакой сумлення. Нідзе, акрамя споведзі, нельга знайсці гэтага, бо ніхто іншы не мае моцы адпушчэння грахоў, як толькі Бог.

У часе Вялікага посту мы ўсе павінны з асабліваю ўвагаю глядзець на Крыж, каб нанава зразумець яго сэнс.

У Крыжы Езуса Хрыста выяўляецца моцны заклік да metanoi, да навяртання: «Навяртайцеся і верце ў Евангелле» (Мк 1, 15).

Сам Хрыстус паказвае нам у Евангеллі багатую праграму навяртання. Хрыстус, а за ім Касцёл прапануе нам таксама ў часе Вялікага посту тыя сродкі, якія служаць гэтаму навяртанню. Найперш гаворка ідзе пра ма­літву, потым — пра міласціну і пост. Трэба прыняць гэтыя срод­кі і ўвесці іх у жыццё ў адпаведнасці з патрэбамі і магчымасцямі чалавека і хрысціяніна нашага часу.

Крыніца: http://ave-maria.by

Прочитано 1850 раз

Наведвальнікі

4444590
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1574
2168
1574
4430116
43587
77019
4444590
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 19:48:42
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.