^Наверх

Воскресенье, 23 Март 2014 17:48

Паведамленне ККББ на ХІ Нацыянальны дзень «Caritas»

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Ужо па традыцыі III нядзеля Вялікага посту прысвечана Нацыянальнаму дню „Caritas”. Разам з распачатымі духоўнымі практыкамі гэтага перыяду мы накіроўваем нашыя думкі і сэрцы да людзей убогіх, патрабуючых, а таксама тых, хто бескарысліва апякуецца імі.

XI Нацыянальны дзень „Caritas” гэтым разам мы перажываем у Год малітвы, які абвясціла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Мы кожны дзень звяртаемся да Бога ў малітве, праслаўляючы Яго, дзякуючы Яму і адначасова просячы. Сярод нашых штодзённых клопатаў ёсць асноўны – гэта клопат пра ежу. Словы „хлеба нашага штодзённага дай нам сёння” сталі настолькі блізкімі кожнаму чалавеку, наколькі блізка знаходзіцца да нашага цела адзенне. Мы верым, што дзякуючы ім Бог выслухоўвае нас, даючы нам усё тое, што з’яўляецца неабходным для нашага жыцця на зямлі. Але штодзённая малітва Панская мае яшчэ адно вымярэнне. Калі мы молімся ёю часта, з вялікай пабожнасцю, яна змушае нас адкрыцца на іншага чалавека, яго патрэбы. Словы „хлеба нашага штодзённага дай нам сёння”, якімі мы штодня молімся, адкрываюць нашыя сэрцы, прымушаючы нас думаць і быць шчодрымі для тых, хто не мае гэтага хлеба.

Аднак мы разумеем, што нашая індывідуальная дапамога не можа дайсці да тых, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе. Таму ў Касцёле існуюць харытатыўныя арганізацыі, мэта якіх – дапамагчы самым бедным. Адной з такіх арганізацый з’яўляецца „Caritas”, на якую мы хочам звярнуць асаблівую ўвагу. „Caritas” – гэта не толькі назва, але гэта перадусім сотні валанцёраў, якія бескарысліва штодня служаць бедным, хворым і пажылым людзям. Сёння мы хочам выказаць ім нашу ўдзячнасць за іх працу на карысць іншага чалавека. Хоць іх штодзённае служэнне чалавеку з’яўляецца бясплатным, аднак без шчодрасці людзей добрай волі такія арганізацыі, як „Caritas”, не маглі б існаваць. Гэта вы, браты і сёстры, сваімі ахвярамі на карысць „Caritas” прычыняецеся да таго, што гэты штодзённы хлеб, пра які мы штодня клапоцімся, можа з’явіцца на стале тых, хто не можа купіць яго на ўласныя грошы. Таму таксама вам, хто матэрыяльна і праз малітву падтрымлівае харытатыўную дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, мы выказваем сваю сардэчную ўдзячнасць.

Няхай Марыя, якая аб’явілася ў Фаціме, падтрымлівае ўсе вашыя ініцыятывы, праз якія „штодзённы хлеб” заўсёды будзе ў кожнай сям’і.

Усім вам ад сэрца благаслаўляем

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Прочитано 1970 раз

Наведвальнікі

4444572
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1556
2168
1556
4430116
43569
77019
4444572
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 19:37:49
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.