^Наверх

Вторник, 25 Февраль 2014 20:02

Пастырскія аб’явы на 23.02.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VII Нядзеля Звычайнага Перыяду.

 

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

  • у панядзелак, пятніцу – у 18.00
  • у аўторак, сераду, суботу – у 10.00
  • у чацвер святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00. 

 

Сёння, 23 лютага, у Касцёле ў Беларусі перажываем дзень асаблівай малітвы за Украіну.

 

 

У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем распачаць разважанне над Літургіяй Слова.

 

 

Парафіяльная газета Emmaus – штотыднёвы бюлетэнь для супольнасці, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці.

 

 

Рыхтуемся да распачацця Вялікага Посту – 5 сакавіка – Папяльцовая Серада.

 

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску.

 

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 1831 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:30

Наведвальнікі

4566344
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
2988
2163
14406
4527541
14406
79930
4566344
Your IP: 3.94.129.211
Server Time: 2019-12-05 20:11:47
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.