^Наверх

Вторник, 18 Февраль 2014 17:15

Пастырскія аб’явы на 16.02.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VІ Нядзеля Звычайнага Перыяду.

 

 

У літургіі:

  • 22 лютага – свята Катэдры св. Пятра Апостала.

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

ü  у панядзелак, пятніцу – у 18.00

ü  у аўторак, сераду, суботу – у 10.00

ü  у чацвер святой Імшы ў капліцы не будзе – у Мінску будзе адбывацца пастырскае спатканне духавенства

ü  у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.

 

17 лютага плануецца дэканальная візітацыя нашай парафіі – нашую супольнасць наведае кс. Павел Шылак, дэкан нашага рэгіёну. Вялікая просьба прыйсці на святую Імшу а 18.00, каб пазнаёміцца з новым кс. Дэканам і паказаць, што нашая супольнасць – дастаткова “жывая”.

 

У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем разважыць пытанне: “Уступныя абрады”, а ў наступную нядзелю – “Літургія Слова”.

 

Спрабуем арганізаваць ў нашай парафіі невялікую газетку – штотыднёвы бюлетэнь для супольнасці, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці.

 

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2062 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:30

Наведвальнікі

4566427
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
3071
2163
14489
4527541
14489
79930
4566427
Your IP: 3.94.129.211
Server Time: 2019-12-05 20:48:47
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.