^Наверх

Понедельник, 13 Январь 2014 13:10

Хрысціяне збіраюць подпісы за забарону абортаў у Беларусі

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Рух «Пралайф Беларусь» пачаў кампанію «За забарону абортаў у Беларусі» і ініцыяваў збор подпісаў пад інтэрнэт-петыцыяй у парламент.

У звароце да дэпутатаў прапануецца выключыць з закона «Аб ахове здароўя» артыкул аб штучным перапыненні цяжарнасці, артыкул 27 выкласці ў новай рэдакцыі: «Штучнае спыненне цяжарнасці (аборт) забаронена».

Як адзначаюць у руху «Пралайф Беларусь», у які ўваходзяць вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій, жыццё дзіцяці неабходна абараняць з моманту зачацця, таму хрысціяне выступаюць за забарону абортаў на любых тэрмінах жыцця унутрычэраўнага дзіцяці.

- Штучнае спыненне цяжарнасці (аборт) з'яўляецца гвалтоўным перапыненнем жыцця дзіцяці ў перыяд ад яго ўзнікнення пры зачацці (апладненні) да нараджэння дзіцяці. З моманту зачацця ўсякі замах на жыццё чалавека злачынны. Аборт нясе ў сабе сур'ёзную пагрозу фізічнаму і душэўнаму здароўю маці. Штучнае перарыванне цяжарнасці супярэчыць прынцыпам абароны мацярынства і дзяцінства, - гаворыцца ў петыцыі.

Канстытуцыя Беларусі гарантуе: «Кожны мае права на жыццё» (Артыкул 24). Легалізацыя абортаў уваходзіць у прамую супярэчнасць з нацыянальнымі інтарэсамі, выкладзенымі ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, супярэчыць мэтам і задачам Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

Згодна з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Канвенцыяй аб правах дзіцяці кожны чалавек мае права на жыццё, дзіця, з прычыны яго фізічнай і разумовай няспеласці, мае патрэбу ў спецыяльнай ахове і клопаце, уключаючы належную прававую абарону, як да, так і пасля нараджэння. Заканадаўчы дазвол правядзення абортаў парушае права дзіцяці на жыццё, што супярэчыць міжнародным прававым нормам.

Легалізацыя абортаў адхіляе каштоўнасць чалавечага жыцця. Такі падыход вядзе да абясцэньвання жыцця і этычнай дэфармацыі медыцынскіх спецыялістаў, уцягнутых ў працэс правядзення абортаў. З моманту зачацця кожнае ненароджанае дзіця з'яўляецца чалавекам па сваёй прыродзе. Усе чалавечыя істоты, як члены чалавечай сям'і, маюць права на прызнанне іх неад'емнай годнасці і на абарону сваіх неад'емных правоў чалавека.

Паводле www.katolik-gomel.by

Прочитано 2059 раз

Наведвальнікі

4297248
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
937
2527
937
4285858
24661
64990
4297248
Your IP: 100.24.209.47
Server Time: 2019-08-18 12:06:57
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.