^Наверх

Четверг, 26 Декабрь 2013 17:44

Спатканне духавенства дэканату

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

26 снежня святары і законныя сёстры Магілёўскага дэканату сабраліся на духоўную сустрэчу. На гэты раз нас запрасілі да сябе айцы- кларэтыны.

 

 

 

У спатканні прынялі ўдзел:

 

кс. Павел Шылак, дэкан; а. Ежы Вежхоўскі СMF, а. Гжэгаж Ксёнжэк SchP, а. Віталій Чабатар СMF, кс. Андрэй Далянскі, кс. Аляксандр Шупенька, кс. Андрэй Кеўліч і кс. Павел Беразун, с. Бернардэта MSF, с. Клаўдыяна MSF, с. Генуэфа CSA, с. Алена CSA, а таксама семінарыст Яўгеній Пархімовіч, які знаходзіцца на практыцы ў Касцюковіцкай парафіі.

 

На Святую Імшу ўзначаліў кс. Павел Шылак, дэкан. У гаміліі а. Гжэгаж Ксёнжэк, душпастыр з Чавусаў, падкрэсліў вельмі важнае значэнне Раства Хрыстовага.

 

“Божае Нараджэнне – не казка, і таму мы павінны задаць пытанне: Ці  часам мы, святары, не акцэнтуем пэўнай незразумелай салодкасці, забываючыся аб тым, што нараджэнне Збаўцы прынесла надзею на збаўленнне чалавецтву?” – нагадаў айцец. “Няхай прыклад апекуна сённяшняга дня, св. Стэфана, дасць нам мужнасць у абвяшчэнні Евангелля, а заступніцтва св. Юзафа дапамагае давяраць Богу ў кожную хвіліну жыцця.”

 

Пасля святой Імшы адбылося дзяленне аплаткам і пачастунак, які падрыхтавалі вернікі парафіі.

 

 

А пасля духавенства абмеркавала пастырскаю дзейнасць у дэканаце. Кс. Павел Шылак з кс. Андрэем Кеўлічам прадставілі ідэю апрацавання дэканальнай інтэрнет-старонкі (, якая павінна стаць добрай базай для знаходжання інфармацыі аб Касцёле на Магілёўшчыне, яго мінулым, а таксама сучаснасці.

 

Святары, адказныя за фармацыю Літургічнай Службы алтара, прыпомнілі ўдзельнікам сустрэчы аб тым, што 4 студзеня 2014г. у Магілёўскай катэдры адбудзецца спатканне міністрантаў.

 

Акрамя гэтага, была а. Ежым і а. Гжэгажам было ўзнята пытанне аб магчымасці арганізацыі пешай пілігрымкі ў Будслаўскую святыню летам 2014г. Прысутныя падтрымалі ідэю, і прыйшлі да высновы, што да канца студзеня неабходна сабраць інфармацыю аб асобах, якія жадаюць прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.

 

Узмоцненыя духоўна, мы вяртаемся да сваіх супольнасцей, каб несці святло Божай Праўды тым, хто шукае Бога ў сваім жыцці, разумеючы што такія спатканні сапраўды неабходныя нам, святарам і сёстрам законным, бо як кажуць – адзін у полі не ваяр…

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 3105 раз Последнее изменение Четверг, 26 Декабрь 2013 19:19

Наведвальнікі

4440240
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
669
1452
10124
4417770
39237
77019
4440240
Your IP: 3.228.24.192
Server Time: 2019-10-18 12:28:05
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.