^Наверх

Вторник, 26 Январь 2021 19:51

Пастырскія аб’явы на 24 студзеня 2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІІНядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю –31 студзеня – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.у літургіі:

25.01.2021 – панядзелак – свята Навяртання св. Апостала Паўла

26.01.2021 – аўторак – успамін свв. Цімафея і Ціта

27.01.2021 – серада – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа

28.01.2021 – чацвер – успамін св. Тамаша Аквінскага

29.01.2021 – пятніца – успамін бл. Баляславы Лямэнт

2.Сёння – Нядзеля Божага Слова, устаноўленая папам Францішкам у ІІІ нядзелю Звычайнага перыяду кожнага года, якая нагадвае ўсім, пастырам і вернікам, пра значэнне і важнасць Святога Пісання ў хрысціянскім жыцці, а таксама пра ўзаемасувязь Божага слова і літургіі.

3.У калядны час – ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў (тзв. каляда) – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.

4.Молімся за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.

5.25.01 – гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

6.Малітоўная інтэнцыя Папы Рымскага на студзень 2021 года: Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства. Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.

7.18-25 студзеня – асаблівыя дні малітваў за адзінства ўсіх хрысціянаў. Дэвіз на сёлетнія дні: “Заставайцеся ў Маёй любові, і прынясеце багаты плён” ( пар. Ян 15,5–9).

8.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня.

9.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

Прочитано 94 раз Последнее изменение Вторник, 26 Январь 2021 19:53

Наведвальнікі

5167387
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
151
92
332
5160688
7364
8917
5167387
Your IP: 3.231.230.175
Server Time: 2021-04-13 18:49:14
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2021 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.