^Наверх

Вторник, 24 Декабрь 2013 10:21

Віншаванні Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на Божае Нараджэнне

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Перадусім хацеў бы падзякаваць супрацоўнікам інтэрнэт-партала catholic.by, дзякуючы кампетэнтнай і ахвярнай працы якіх таксама і Апостальская Нунцыятура магла данесці свой голас да грамадства і Касцёла, як у прыгожыя, так і ў складаныя моманты.

Віншую беларускі народ — веруючых і ўсіх тых, хто, не звязваючы сябе ані з якой рэлігіяй, шукае сэнс жыцця. Жадаю ўсім, каб не пераставалі шукаць. Той, хто шукае – жыве. Той, хто шукае, кожны дзень пераадольвае сябе ў пошуках новых магчымасцяў. Мы — хрысціяне — абвяшчаем вам Дзіцятка, што нарадзілася ў Бэтлееме. Для нас гэта Сын Божы, які прынёс любоў Айца і засведчыў аб ёй, не выракаючыся нават тады, калі мы ўкрыжавалі Яго.

Божае Нараджэнне — гэта не гісторыя, прыдуманая для дзяцей, як нас намагаліся пераканаць. Гэта надзея чалавецтва, сэнс чалавечага жыцця.

І калі мы – хрысціяне – не заўсёды паслядоўныя ў нашым жыцці, не адкідвайце дзеля гэтага нагоду спаткацца з Богам, толькі таму, што ў нас не заўсёды можна ўбачыць Божы вобраз. Калі вашы дзверы застануцца адчыненымі, штосьці вялікае здарыцца і ў вашым жыцці. Як і калі гэта адбудзецца — гэтага мы таксама не ведаем. Гэта ведае толькі Бог, які чакае вас ад моманту вашага нараджэння.

Хрысціянам, асабліва католікам, жадаю перажыць захапленне пастухоў перад абліччам анёлаў, якія ўначы абвясцілі нараджэнне Збаўцы. Жадаю адправіцца ў дарогу разам з пастухамі, каб шукаць Яго. Гэта асаблівы час, калі можна спаткаць Збаўцу. У дарозе да Бэтлеема адчуваем сябе сваякамі Бога, які ўсіх любіць і прыцягвае ўсіх да сябе. Божым Нараджэннем станем таксама мы, калі той, хто нас убачыць, зразумее, што мы спаткаліся з прыгожым і вечным. Добрых святаў Божага Нараджэння жадае вам Папа Францішак.

арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці,

Апостальскі Нунцый ў Беларусі

Прочитано 2151 раз

Наведвальнікі

4444570
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1554
2168
1554
4430116
43567
77019
4444570
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 19:36:48
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.