^Наверх

Суббота, 26 Декабрь 2020 20:47

Пастырскія аб’явы на 27 снежня 2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Нядзеля Святой Сям’і

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду – святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у пятніцу – святая Імша ў 12.00

нядзелю –3 студзеня – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.у літургіі:

28.12.2020 – панядзелак – свята свв. Немаўлят, мучанікаў

01.01.2021 – пятніца –  урачыстасць Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі

02.01.2021 – субота – успамін св. Васіля Вялікага і Грыгорыя Наз’янскага

2.Ёсць магчымасць яшчэ набыць календары на 2021 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі.

3.Вялікі дзякуй кожнаму, хто змог далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”. Набываючы свячу, якую падрыхтавала “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мы дапамагаем тым людзям, якія знаходзяцца ў патрэбе.

4.Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на нядзелю Святой Сям’і.

5.31 снежня, апошні дзень каляндарнага года – асаблівым чынам дзякуем Госпаду за ўвесь пражыты год.

6. 1 студзеня – урачыстасць Багародзіцы Дзевы, а таксама 54-ы Сусветны Дзень Міру.

7.8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Patris corde – Бацькоўскім сэрцам, прысвечаны 150-годдзю прызнання св. Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла. Ушаноўваючы рашэнне бл. Пія IX, агучане ў дэкрэце Quemadmodum Deus з 1870 г., Францішак абвясціў у Касцёле адмысловы Год св. Юзафа. Ён будзе працягвацца па 8 снежня 2021 г.

8.3 студзеня – дзень нараджэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

9.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня, а таксама за падрыхтоўку святыні да калядных святаў. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.

10.Запрашаю штодзённа маліцца за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.

11.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

Прочитано 106 раз

Наведвальнікі

5152570
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
74
143
521
5150832
1464
17534
5152570
Your IP: 3.237.234.213
Server Time: 2021-03-09 09:22:04
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2021 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.