^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 28 Ноябрь 2020 14:03

Пастырскія аб’явы на 29.11.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Душпастырскія аб’явы на 29.11.2020г. 

І Нядзеля Адвенту

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

У панядзелак, суботу – святая Імша ў 10.00

у пятніцу, чацвер – святая Імша ў 18.00

у нядзелю – 6 снежня  – святая Імша ў 8.00 і 16.00

 

1.у літургіі:

30.11.2020 – панядзелак – свята св. Андрэя, Апостала

03.12.2020 – чацвер – успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра

04.12.2020 – пятніца – успамін св, Яна Дамаскіна, прэзбітэра і доктара Касцёла

 

2. Запрашаю штодзённа маліцца за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.

Прашу выслухаць зварот Каталіцкіх Біскупаў Беларусі да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленнем грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.

3.Адвэнт – час чакання і чування, дае нам магчымасць узяць своеасаблівы тайм-аўт у імклівым штодзённым руху, каб засяродзіцца на радасным чаканні Езуса, Эмануэля, імя якога азначае «Бог з намі». Ужо цяпер запрашаем знайсці час, каб прыняць удзел у супольных малітвах, каб належным чынам перажываць дадзены перыяд.

На пачатак Адвэнту да нас сваё слова скіроўвае арцыбіскуп Тадэвуш, які і надалей не мае магчымасці вярнуцца ў Беларусь.

4.як можам заўважыць, у аўторак і сераду святой Імшы не будзе – кс. Андрэй будзе знаходзіцца на святарскіх рэкалекцыях, якія кожны каталіцкі святар абавязаны перажываць штогод у межах пастаяннай духоўнай фармацыі.

5. Вельмі запрашаю памаліцца за Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзяуючы ім Горацкая бальніца атрымала гуманітарную дапамогу для барацьбы з каронавірусам.

6.Ужо хутка будзе магчымасць ужо набыць календары на 2020 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі. Таксама, як штогод, можна будзе далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую ладзіць “Карытас” архідыяцэзіі.

7.30.11 – імяніны ў кс. Андрэя Далянскага, кс. Андрэя Яркаўца, кс. Андрэя Кеўліча.

8.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Працягваем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы. Заахвочваю захоўваць сацыяльную дыстанцыю, а таксама карыстацца маскамі, а таксама прыпамінаю аб масачным рэжыме, які дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

9.Вялікі дзякуй за клопат аб чысціні нашай святыні.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

 

кс. Андрэй Кеўліч, пробашч

Прочитано 297 раз Последнее изменение Суббота, 28 Ноябрь 2020 14:10

Наведвальнікі

6064307
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
296
1242
7032
6049017
26994
36461
6064307
Your IP: 44.192.20.240
Server Time: 2024-02-24 06:26:29
Счетчик joomla