^Наверх

Воскресенье, 17 Май 2020 12:59

Святы Ян Павел ІІ, маліся за нас!

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Тэкст малітвы праз заступніцтва св. Яна Паўла ІІ, якую прапануюць у сваім звароце ад 5 мая каталіцкія біскупы Беларусі

 

Малітва праз заступніцтва святога Яна Паўла ІІ

 

Святы Яне Паўле ІІ, адзначаючы юбілей 100-годдзя з дня твайго нараджэння, дзякуем за цябе Богу; за тое, што з Евангеллем у сэрцы і на вуснах ты прайшоў па свеце, не абмінуўшы духоўным клопатам і нашую Бацькаўшчыну, адрадзіўшы касцёльныя структуры ў Беларусі.

Мы дзякуем за тваю святасць, за мудрасць і мужнасць, за тваю малітву і апостальскую руплівасць, за тваю ўсмешку, што абуджала надзею. Дзякуем за ўсіх тых, каго ты прывёў да Хрыста, за суцяшэнне і неспакой сэрца, які прынёс паяднанне.

У табе, святы Яне Паўле ІІ, Бог паказаў прыгажосць і годнасць чалавека, створанага на Яго вобраз і падабенства. Навучы нас быць людзьмі для Бога і для іншага чалавека.

Святы Яне Паўле ІІ, ты ўкленчыў перад сваёй хрысцільняй. У супрацоўніцтве з ласкай хросту ты рэалізаваў у жыцці пакліканне да святасці. Дапамажы і нам прыняць і рэалізаваць гэтае найважнейшае Божае заданне.

Святы Яне Паўле ІІ, апостал паяднання, ты прымірыў паміж сабою шмат людзей падзеленых і варожых, выпрасі паяднанне для нашых сэрцаў, сем’яў і народаў. Настаўнік, які слухаў і абвяшчаў Евангелле Хрыста, вучы нас прымаць праўду Божага вучэння і бачыць у ёй святло нашага паклікання. Святар, удзельнік вечнага святарства Хрыста, які прыняў ласку паклікання і пасвячэння, выпрасі для нас святых святароў, цалкам адданых Божаму Валадарству і малітве, поўных пакоры і даверу, гатовых да супрацоўніцтва з духавенствам, кансэкраванымі асобамі і свецкімі вернікамі.

Як пастыр, ты браў прыклад з Пастыра, які на крыжы аддаў жыццё за сваіх авечак. У табе мы бачым вобраз Хрыста, Добрага Пастыра, і разам з табою ідзем за Ім з даверам, што будзем абаронены ад ваўкоў — духу падману і цемры. Выпрасі для нас дух апостальскай руплівасці, дух мужнасці, каб Хрыстус узрастаў у нас і праз нас.

Верны сыне і кіраўнік Касцёла, наступнік святога апостала Пятра, умацуй нашую любоў да містычнага Цела Хрыста — Яго святога Касцёла, умацуй Папу Францішка і ўсіх пастыраў Касцёла ў руплівасці, любові і адзінстве. Ты даў нам прыклад любові да Марыі, Маці Езуса і Маці Касцёла. У цябе мы жадаем навучыцца давяраць Беззаганнай Марыі і цалкам прысвячаць Ёй саміх сябе ў духу Totus Tuus — «Увесь Твой». Просім надзеі ў час вялікага выпрабавання і цемры, выкліканай пандэміяй каранавірусу, што падобна да малітвы ў Аліўным садзе і смерці на Кальварыі. Няхай твой прыклад нястомнай малітвы, Ружанца, адарацыі будзе для нас узорам, заахвочваннем і абавязацельствам.

Мы столькі разоў звярталіся да цябе «Ойча, Святы Ойча». Твой прыклад і тваё вучэнне няхай дапамогуць нам убачыць міласэрнае аблічча Айца, якое ты сузіраў у Хрысце. Просім за бацькаў, каб яны з любоўю рэалізавалі сваё пакліканне. Няхай яны падтрымліваюць жанчын, дапамагаюць ім быць добрымі маці, адкрытымі для новага жыцця, сэрцам хатняга Касцёла.

Святы Яне Паўле ІІ, ты быў нам блізкі як чалавек, святар і Папа, калі настаўляў, маліўся, цярпеў і паміраў. Будзь з намі і благаславі з акна дома Нябеснага Айца.

Просім цябе аб гэтым праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Прочитано 94 раз

Наведвальнікі

5046578
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
449
1355
2209
5041701
6248
13383
5046578
Your IP: 3.85.214.125
Server Time: 2020-07-14 15:43:48
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.