^Наверх

Понедельник, 20 Апрель 2020 10:57

Пастырскія аб’явы на 19.04.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Нядзеля Божай Міласэрнасці

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 26 красавіка – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

 

1.Перажываем Вялікодны перыяд – час асаблівай радасці і малітвы. Віншуем братоў праваслаўных з Вялікаднем.

2.Збор ахвяраванняў сёння прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.

3.Сёння – парафіяльнае свята ў каталікоў Асіповіч. Таксама ў Магілёве арганізуецца з 2006г. парафія Божай Міласэрнасці. Будзем памятаць аб іх у сваіх малітвах.

4.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу.Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.

5.У ІІІ Вялікодную Нядзелю -  збор ахвяраванняў прызначаецца дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў для барацьбы з каронавірусам.

 6. Таксама скласці ахвяраванне на гэтую мэту можна і праз банкаўскі рахунак – больш інфармацыі знойдзем пры выхадзе з касцёла.

7.  Імяніны: Папа Францішак, біскуп Юрый Касабуцкі – 23.04; а. Ежы Вежхоўскі  CMF– 24.04.

8. на нашай парафіяльнай старонцы www.kasciol.by ёсць магчымасць глядзець трансляцыі святых Імшаў онлайн паводле раскладу.

9. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня.

10. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

Прочитано 69 раз Последнее изменение Понедельник, 20 Апрель 2020 11:18

Наведвальнікі

5078845
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
78
3155
3233
5072926
10016
13430
5078845
Your IP: 3.226.248.180
Server Time: 2020-09-21 05:45:49
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2020 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.