Версия для печати
Вторник, 11 Февраль 2020 11:09

Пасланне Папы Сусветны Дзень Хворага 2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Пасланне Папы Францішка на XXVIII Сусветны Дзень Хворага 2020г.

Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.” (Мц 11,28)

 

Дарагія браты і сёстры,

1. Словы Ісуса: “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.”  (Мц 11, 28) паказваюць на таямнічы кірунак ласкі, які адкрывае сябе простым людзям і дае палёгку стомленым і змучаным. Гэтыя словы з’яўляюцца выразам салідарнасці Сына Чалавечага да чалавецтва, пацярпелага ад смутку і пакут. Колькі людзей пакутуе целам і духам! Ісус Хрыстос заклікае ўсіх прыйсці да яго: « Прыйдзіце да Мяне » і абяцае палёгку і перадышку. «Калі Езус кажа пра гэта, ён мае перад вачыма людзей, якіх кожны дзень сустракае на дарогах Галілеі: шмат простых людзей, бедных, хворых, грэшнікаў, якія знаходзяцца на ўскраінах грамадства з-за цяжару закона і прыгнятальнай грамадскай сістэмы... Гэтыя людзі заўсёды пераследвалі Яго, каб пачуць Яго слова - слова, якое давала надзею!» (Angelus, 6 ліпеня 2014 г.).

У XXVIII Сусветны дзень хворых Ісус  звяртаецца з запрашэннем да хворых, прыгнечаных і бедных, якія ведаюць, што яны цалкам залежаць ад Бога і якія, пакутуючы ад цяжару выпрабаванняў, патрабуюць аздараўлення. Асобам, якія перажываюць прыгнечанасць з прычыны сваёй сітуацыі слабасці і болю, Ісус не навязвае законы, але і прапануе сваю міласэрнасць, г.зн. сябе самога яе аздараўляльную моц. Ісус глядзіць на параненае чалавецтва. У яго - вочы, якія бачаць і заўважаюць, таму што яны глядзяць глыбока, не аглядаюцца абыякава, але спыняюцца і прымаюць усяго чалавека, кожнага са сваім станам здароўя, нікога не адкідваючы, запрашаючы ўсіх увайсці ў яго жыццё, каб выпрабаваць пяшчоты.

2. Чаму ў Ісуса Хрыста ёсць такія пачуцці? Таму што Ён зрабіўся слабым, адчуўшы чалавечыя пакуты, атрымаўшы затым ўзмацненне ад Айца. Фактычна толькі той, хто асабіста перажывае гэты досвед, зможа суцешыць іншага. Існуе некалькі сурёзных формаў цярпення: невылечныя і хранічныя хваробы, псіхічныя захворванні, хваравітасці, якія патрабуюць рэабілітацыі альбо паліятыўнай дапамогі, рознага тыпу інваліднасці, хваробы з  дзяцінства і пажылых людзей... Адносна іх часам не хапае чалавечнасці, таму неабходна сперсаналізаваць падыход да пацыента, дадаўшы да лячэння таксама апеку з мэтай інтэгральнага вылячэнне чалавека. У хваробе ён адчувае, што не толькі яго фізічная цэласнасць знаходзіцца пад пагрозай, але і рэляцыйныя, інтэлектуальныя, эмацыйныя і духоўныя аспекты; і таму, акрамя тэрапіі, ён чакае падтрымкі, клопату, увагі ... адным словам, любові. Акрамя хворага чалавека ёсць яго сямя, якая пакутуе, і таксама мае патрэбу ў суцяшэнні і блізкасці.

3. Дарагія хворыя браты і сёстры, ваша хвароба асаблівым чынам ставіць вас сярод тых, хто “спрацаваныі абцяжараны”, якія прыцягваюць вочы і сэрца Ісуса. Адсюль выходзіць святло, якое асвятляе вашы моманты цемры і надзею адносна вашага знеахвочання. Ісус запрашае Вас прыйсці да Яго: “Прыйдзіце”. У Ім трывогі і пытанні, якія ўзнікаюць у вашу «ноч» цела і духа, знойдуць сілы для іх пераадолення. Так, Хрыстос не даў нам рэцэпт, але, дзякуючы сваім пакутам, смерці і ўваскрасенню, ён вызваляе нас ад прыгнёту зла.

У такім стане вам абавязкова патрэбна месца, каб узмацніцца. Царква хоча быць усё больш і леаш «карчмой» Добрага Самараніна, якім ёсць Хрыстос (пар. Лк 10, 34), гэта значыць домам, у якім можна знайсці сваю ласку, выражаную ў гасціннасці, прыняцці і ўзмацненні на духу. У гэтым доме вы зможаце сустрэць людзей, якія, вылечаныя Божай міласэрнасцю ад сваёй слабасці, змогуць дапамагчы вам несці крыж, ствараючы расколіны з уласных ран, праз якія над вашай хваробай вы бачыце гарызонт і атрымліваеце святло і паветра для свайго жыцця.

У гэтую справу аказання палёгкі хворым братам ўпісваецца дзейнасць працаўнікоў службы здароўя: урачоў, медсясцёр, супрацоўнікаў службы падтрымкі, санітарнага ўпраўлення, валанцёраў, якія, выконваючы свае задачы ў адпаведнасці са сваімі кампетэнцыямі, даюць нам магчымасць адчуць прысутнасць Хрыста, які ахвяруе суцяшэнне і клопат пра хворага чалавека, перавязваючы раны. Аднак яны таксама мужчыны і жанчыны, якія не пазбаўленыя сваіх слабасцей і хвароб. У адносінах да іх маюць асаблівае значэнне словы: «атрымаўшы ўзмацненне  і суцяшэнне Хрыста, мы, у сваю чаргу, пакліканы стаць узмацненнем і суцяшэннем для нашых братоў, дзякуючы пяшчоты і пакоры па прыкладу Настаўніка» (Angelus, 6 ліпеня 2014 г.). 

4. Дарагія медыцынскія работнікі, любое дыягнастычнае, прафілактычнае, тэрапеўтычнае, даследчае, лячэбнае і рэабілітацыйнае ўмяшанне накіравана на хворага чалавека, дзе назоўнік “чалавек” заўсёды паўстае перад прыметнікам “хворы”. Таму няхай вашы дзеянні заўсёды будуць скіраваны  на годнасць і жыццё чалавека без усялякай згоды на эўтаназію, дамамогу ў самазабойстве, спыненне жыццядзейнасці, нават калі стан хваробы незваротны.

Ва ўмовах крытычных сітуацый і магчымай няўдачы медыцынскіх навук адносна  клінічных выпадкаў і неспрыяльных дыягназаў вы закліканы да адкрыцця трансцэндэнтнага вымярэння, якое можа паказаць глыбокі сэнс вашай прафесіі. Будзем памятаць, што жыццё - святое і належыць Богу, таму яно непарушна і недатыкальнае (пар. Inst. Donumvitae, 5; Enc. Evangeliumvitae, 29-53). Жыццё павінна быць прынята, абаронена, паважана і трэба яму служыць ад самага пачатку і да смерці: гэтага патрабуюць і розум, і вера ў Бога аўтара жыцця. У некаторых выпадках супраціў сумлення застаецца для вас неабходным выбарам, каабзастацца вернымі свайму так”адносна  жыцця і чалавека. У любым выпадку, ваш прафесіяналізм, ажыўлены хрысціянскай любоўю, будзе найлепшай формай служэння фундаментальнаму чалавечаму праву, а гэта права на жыццё. Нават калі вы не ў стане вылечыць, вы заўсёды зможаце клапаціцца пры дапамозе жэстаў і працэдур, якія прыносяць пацыенту палёгку і перадышку.

На жаль, у некаторых кантэкстах вайны альбо ўзброеных канфліктаў атакуецца медыцынскі персанал і ўстановы, якія займаюцца прыёмам і лячэннем пацыентаў. У некаторых месцах палітычная ўлада таксама спрабуе маніпуляваць медыцынскай дапамогай на сваю карысць, абмяжоўваючы прававую аўтаномію медыцынскай прафесіі. На самай справе, нападаць на тых, хто прысвячае сябе служэнню пакутуючым членам грамадства, нікому непрыносіць карысці.

5. У гэты XXVIII Сусветны дзень хворых я думаю аб многіх братах і сёстрах, якія ва ўсім свеце не маюць доступу да лячэння, бо жывуць у беднасці. Таму я звяртаюся да медыцынскіх устаноў і ўрадаў усіх краін свету, каб, улічваючы эканамічны аспект, яны не занядбоўвалі сацыяльную справядлівасць. Я веру ў тое, што, спалучаючы прынцыпы салідарнасці і субсідыральнасці, будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва, каб забяспечыць кожнаму доступ да належнай медыцынскай дапамогі з мэтай аховы і вяртання  здароўя. Я ад усяго сэрца дзякую валанцёрам, якія прысвячаюць сябе служэнню хворым, у многіх выпадках запаўняючы структурныя недахопы і адлюстроўваючы праз жэсты пяшчоты і блізкасці вобраз Хрыста Добрага Самараніна.

Найсвяцейшай Дзеве Марыі, Уздараўленню Хворых, даручаю ўсім тых, хто нясе цяжар хваробы, і іх сем’і, а таксама ўсіх працаўнікоў службы здароўя. Усіх з пяшчотай запэўніваю аб блізкасці ў малітве і ад усяго сэрца ўдзяляю Апостальскага благаслаўлення.

Ватыкан, 3 студзеня 2020г., ва ўспамін Найсвяцейшага Імя Ісуса

 Францішак

Крыніца: http://www.vatican.va/content/francesco/pl/messages/sick/documents/papa-francesco_20200103_giornata-malato.html

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 705 раз Последнее изменение Вторник, 11 Февраль 2020 11:18
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)