Версия для печати
Воскресенье, 03 Ноябрь 2019 10:56

Пастырскія аб’явы на 3 лістапада 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXХІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
  •  

у літургіі:

04.11.2019 – панядзелак – успамін св. Караля Барамея, біскупа

09.11.2019– субота – свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай базілікі

1. месяц лістапад – асаблівы час малітвы за памерлых. У перыяд з 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.

2. Напрацягу актавы Ўсіх Святых (да 8 лістапада ўключна) – супольная малітва Літургіяй Гадзінаў за памерлых. Таксама гэтая малітва будзе ў кожную нядзелю напрацягу ўсяго месяца лістапада.

3. 6 лістапада ў Бялынічах – пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Катэхетычнага спаткання для дарослых а 17.00 не будзе.

4. 9 лістапада – дзень нараджэння кс. Андрэя Далянскага, душпастыра Касцюковіцкай парафіі.

5. 10 лістапада ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.

6. 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг. У цырымоніі возьмуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі.

7. Катэхетычнай сустрэчы для дзяцей – у бліжэйшую нядзелю (10.11.19) не будзе.

8. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.

9. Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах.

Прочитано 227 раз
Super User

Последнее от Super User