^Наверх

Понедельник, 23 Сентябрь 2019 12:27

Пастырскія аб’явы на 22 верасня 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXV Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду  – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00

у літургіі:

23.09.2019 – панядзелак – успамін св. Піо, святара

27.09.2019 – пятніца – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара

 

  1. У месяцы верасні молімся праз заступніцтва св. Міхала Арханёла, Апекуна Беларусі.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  3. У наступную нядзелю, 29 верасня, у Магілёве распачнецца перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла, Апекуна Беларусі. Спадзяюся, што ў бліжэйшую нядзелю з’явіцца больш падрабязная інфармацыя аб падзеі.
  4. На мінулым тыдні да вечнасці адышоў тата кс. Уладзіслава Лазара, пробашча парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Камені (Валожынскі дэканат). Вечны адпачынак дай яму, Пане…
  5. Сёння, 22 верасня, а 12.00 у Шклове – 20-годдзе аднаўлення каталіцкай святыні.
    Кс. Аляксандр сардэчна запрашае на сумеснае святкаванне.
  6. З 23 па 26 верасня ў пасёлку Ляскоўка, што пад Мінскам, пройдуць рэкалекцыі для святароў. Духоўныя практыкаванні для духавенства правядзе а. Арыюш Малыска OFMCap. Молімся, каб святары плённа перажылі гэты час.
  7. Прыпамінаю аб тым, што ў інтэрнеце дзейнічае «Радыё Марыя» Беларусь (старонка www.radiomaria.by). Слухаць радыё можна на сайце, а таксама пра дадатак для мабільных прыладаў. У праграме – інфармаванне парафіян аб жыцці касцёла і дапамога ім у штодзённай малітве праз Літургію і разважанне над Божым Словам.
  8. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.
  9. Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 111 раз Последнее изменение Понедельник, 23 Сентябрь 2019 12:41

Наведвальнікі

4444648
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1632
2168
1632
4430116
43645
77019
4444648
Your IP: 100.24.122.228
Server Time: 2019-10-20 20:49:30
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.