^Наверх

Понедельник, 26 Август 2019 21:15

Пастырскія аб’явы на 25 жніўня 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
    • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
 

у літургіі:

26.08.2019 – панядзелак – успамін НПМ Чэнстахоўскай

27.08.2019 – аўторак – успамін св. Монікі

28.08.2019 – серада – успамін св. Аўгусціна

29.08.2019 – чацвер – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля

 

  1. У месяцы жніўні молімся аб цвярозасці, якая так неабходна ў нашых сем’ях, грамадстве, краіне.
  2. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя ў наступную нядзелю, прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі – месца фармацыі будучых святароў.
  3. У бліжэйшую нядзелю – 1 верасня – будзе магчымасць атрымаць благаслаўленне на пачатак новага навучальнага года.
  4. Пешая пілігрымка “Магілёў-Бялынічы” вырушыць 7 верасня ў суботу. Пачатак пілігрымкі святой Імшой а 9 гадзіне ў касцёле Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве. Больш падрабязную інфармацыю і кантакт для сувязі знойдзем пры выхадзе з касцёла.
  5. На свята ў Бялынічы – 8 верасня – з нашай парафіі арганізуецца невялікае аўтамабільнае паломніцтва. Зацікаўленых звяртацца ў сакрыстыю.
  6. Свята нашай парафіі адбудзецца 21 верасня. Пастараемся ўжо цяпер планаваць свой час, каб прыняць удзел у святкаванні. Калі хто мае нейкія канкрэтныя прапановы і пажаданні адносна арганізацыі свята – звяртацца да кс. Андрэя.
  7. Дні нараджэння: Раемская Яўгенія, Аліна Зязюліна (27.08)
  8. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.
  9. Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 120 раз Последнее изменение Понедельник, 26 Август 2019 21:20

Наведвальнікі

4502904
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
300
1267
4573
4477932
30896
71005
4502904
Your IP: 35.175.180.108
Server Time: 2019-11-12 05:48:06
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.