Версия для печати
Вторник, 25 Июнь 2019 16:02

Пастырскія аб’явы на 23 чэрвеня 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XII Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
 

у літургіі:

-         24.06.2019 – панядзелак – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

-         28.06.2019 – пятніца – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса

-         29.06.2019 – субота – урачыстасць абавязковая свв. Пятра і Паўла, Апосталаў

  1. месяц чэрвень – час, калі молімся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай
  3. Урачыстасці ў Будславе – Нацыянальным Санктуарыі – 5-6 ліпеня. Дэвіз Будслаўскага фэста 2019 — «Каралева сем’яў, маліся за нас» — суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі». Праграму святкаванняў знойдзем пры выхадзе са святыні. Па меры магчымасцей мы таксама паспрабуем арганізаваць невялікае паломніцтва – на аўтамабілі. Тых хто зацікаўлены – калі ласка звяртайцеся да кс. Андрэя. 
  4. Гадавіна святарскага пасвячэння: 24 чэрвеня – бп Аляксандр Яшэўскі (2000)
  5. Прашу аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія працягваюцца. Шчырая падзяка кожнаму, хто дапамагае, каб мы разам маглі завяршыць тое, што яшчэ неаходна зрабіць.
  6. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 354 раз Последнее изменение Вторник, 25 Июнь 2019 16:05
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)