^Наверх

Воскресенье, 13 Май 2018 09:40

Пастырскія аб’явы на 13 мая 2018г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

VІІ Велікодная Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 20 мая – Нядзеля Спаслання Святога Духа – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
 
  1. у літургіі на гэтым тыдні

-         14 мая – свята св. Мацея, Апостала

-         16 мая – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка

  1. Месяц май – месяц асаблівай малітвы праз заступніцтва Багародзіцы. Запрашаем на маёвыя набажэнствы – штодзённа пасля святой Імшы. Паводле рашэння Епіскапату Беларусі ў тэкст Літаніі Ларэтанскай дадаецца заклік “Каралева Беларусі”.
  2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай – молімся ў гэты дзень за ўсіх ахвярадаўцаў нашай парафіі.
  3. Свята нашай парафіі ў гэтым годзе будзем адзначаць 15 верасня. Ахвяраванні, якія мы збяром сёння, будуць прызначаны на арганізацыю гэтай урачыстасці.
  4. 30 мая адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету» у Магілёўскай абласной бібліятэцы па адрасе: г. Магілёў, вул. Крыленкі, 8.Мерапрыемства ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пачатак у 17.00.
  5. 9 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ у Оршы адбудзецца вялікая ўрачыстасць – пасвячэнне касцёла. Кс. Валерый і вернікі парафіі шчыра запрашаюць далучыцца да супольнай малітвы.
  6. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 294 раз Последнее изменение Воскресенье, 13 Май 2018 09:44

Наведвальнікі

3599972
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1032
1883
2915
3582198
40064
48692
3599972
Your IP: 54.221.75.115
Server Time: 2018-11-19 09:11:36
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.