^Наверх

Понедельник, 25 Декабрь 2017 09:26

Пастырскія аб’явы на 24 снежня 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІV Нядзеля Адвэнту

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • Сёння вечарам у 22.00 – урачыстае распачацце святакавання Нараджэння Пана – святая Імша Пастэрка
  • у панядзелак – урачыстасць Божага Нараджэння – святая Імша ў 10.00 і 18.00
  • у аўторак – свята св. Стэфана, першамучаніка – святая Імша ў 18.00
  • у сераду – свята св. Яна, Апостала і Евангеліста – святая Імша ў 18.00
  • у чацвер – свята свв. Немаўлят, мучанікаў – святая Імша ў 18.00
  • у пятніцу – актава Божага Нараджэння – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – актава Божага Нараджэння – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 31 снежня  – Нядзеля Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
  1. Заканчваецца перыяд Адвенту – ужо сёння вечарам распачнём святкаванне Божага Нараджэння. Вельмі важна памятаць аб тым, як належна перажываць любыя рэлігійныя святы – без Бога гэта немагчыма.
  2. У калядны час – ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў (тзв. каляда) – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.
  3. Шчырая ўдзячнасць за падрыхтоўку капліцы да святаў Божага Нараджэння – у суботу, 23 снежня.
  4. У пятніцу – абавязвае паўстрыманне ад мясных страваў.
  5. У нядзелю, 31 снежня – будзем асаблівым чынам дзякаваць Госпаду за ўвесь пражыты год, а таксама маліцца за нашыя сем’і – святая Імша а 16.00 будзе служыцца як складковая ў інтэнцыі тых просьбаў, якія мы пададзім.
  6. Новы нумар часопіса “AveMaria”, а таксама календары на 2018г.
  7. Нагадваю аб тым, што ад нядаўняга часу можна ў далучацца да Літургіі Гадзінаў на беларускай мове – старонка www.lh.catholic.by, а таксама дзякуючы мабільнаму прыкладанню “Малітоўнік”.
  8. Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую  за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 173 раз

Наведвальнікі

2916558
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1157
1976
8916
2892141
53107
84484
2916558
Your IP: 54.90.119.59
Server Time: 2018-02-23 04:03:57
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2018 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.