^Наверх

Суббота, 01 Июль 2017 23:32

Пастырскія аб’явы на 2 ліпеня 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Урачыстасць НПМ Будслаўскай

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ   

НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 9 ліпеня – ХІVЗвычайная Нядзеля – святая Імша ў 10.00 і 16.00
  1. У літургіі на гэтым тыдні:
  • 3 ліпеня – свята св. Тамаша, Апостала
  1. Сёння – урачыстаць Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будслаўскай іконе. Молімся асаблівым чынам за нашую Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію, каб праз заступніцтва Багародзіцы Касцёл узрастаў у Божай любові, нягледзячы на розныя шматлікія цяжкасці і праблемы.
  2. У месяцы ліпені запрашаем да супольнай малітвы Літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста.
  3. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
  4. У чацвер – молімся аб пакліканнях да Божай службы.
  5. Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да нашага невялікага вандравання ў Будслаў.
  6. Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць.
  7. Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Калі атрымаецца, на бягучым тыдні плануем набыць металачарапіцу для накрыцця даху будучай сакрыстыі.
  8. На мінулым тыдні святар парафіі сустракаўся з біскупам Юрыем Касабуцкім, які ўзначаліць нашае парафіяльнае свята ў гэтым годзе. Ужо вядомая дата свята – 23 верасня (субота).
  9. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 991 раз

Наведвальнікі

4369592
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1129
5647
13956
4342223
45608
51397
4369592
Your IP: 34.204.175.38
Server Time: 2019-09-20 17:07:27
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.