^Наверх

Воскресенье, 07 Май 2017 06:49

Пастырскія аб’явы на 7 мая 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІV Велікодная Нядзеля

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ   НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю –  14  мая  – V Велікодная Нядзеля – святая Імша ў 16.00.

 

  • У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.У чацвер – малітва аб пакліканнях да Божай службы.

 

  • месяц май – час, калі мы асаблівым чынам просім заступніцтва Багародзіцы – молячыся Літаніяй Ларэтанскай – запрашаем да ўдзелу ў маёвых набажэнствах – штодзённа пасля святой Імшы.
  • Молімся за парафію св. Сымона і св. Алены г. Мінска, дзякуючы падтрымцы якой мы можам працягнуць працы па пабудове сакрыстыі.

 

  • У краме Еўраопт знаходзяцца скарбонкі, у якія можна скласці ахвяраванне ў фонд “Адкрытыя сэрцы”. Такім чынам мы можам далучыцца да руху захавання жыцця ненароджаных дзетак.

 

  • Запрашаем слухаць онлайн каталіцкае “Радыё Марыя” па беларуску. На нашай парафіяльнай старонцы таксама ёсць плэер, каб гэта зрабіць.
  • Нядаўна “Радыё Марыя” аб’явіла аб ініцыятыве збору ахвяраванняў на пэўную канкрэтную мэту – набыццё патрэбнага абсталявання “Радыё Марыя” для Дома Міласэрнасці, які знаходзіцца ў г. п. Лагішын. Хто хацеў бы дапамагчы ахвяраваннем – калі ласка, звяртаемся да кс. Андрэя.

 

  • Шчырая падзяка за клопат аб чысціні ў нашай капліцы.

 

  • Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме.

 

  • Як бачым, у нашай парафіі з’явіўся новы абрус – дар сям’і Грабоўскіх. сп. Адам разам з жонкаю перадаюць шчырыя віншаванні. Памолімся ў іх інтэнцыі: “Вітай, Марыя…”

 

  • Пры выхадзе з капліцы – новы выпуск парафіяльнага бюлетэня Emmaus.

 

  • Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1145 раз Последнее изменение Воскресенье, 07 Май 2017 06:58

Наведвальнікі

4369654
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1191
5647
14018
4342223
45670
51397
4369654
Your IP: 34.204.175.38
Server Time: 2019-09-20 17:22:27
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.