Версия для печати
Суббота, 15 Апрель 2017 14:52

Пастырскія аб’явы на 16 красавіка 2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Нядзеля Ўваскрасення Пана

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ 
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю –  23 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці – святая Імша ў 16.00.
  1. Перажываем Вялікдзень – самае галоўнае свята для ўсіх хрысціян. Шчырая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у супольнай малітве ў Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу, і Вялікую Суботу.
  2. Шчыра ўдзячнасць за падрыхтоўку нашай невялікай святыні да святаў.
  3. 18 красавіка – гадавіна адыходу да вечнасці Слугі Божага біскупа Баляслава Слоскана (1981).
  4. Трывае духоўная падрыхтоўка да Нядзелі Божай Міласэрнасці – штодзённая малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
  5. У бліжэйшую нядзелю – 23 красавіка – парафіяльнае свята ў каталікоў Асіповіч. Таксама ў Магілёве арганізуецца з 2006г. парафія Божай Міласэрнасці. Будзем памятаць аб іх у сваіх малітвах.
  6. Першыя дні Велікоднага Перыяду – перажываюцца асаблівым чынам – Актава Пасхі. У гэты час у пятніцу – абавязку посту няма. Запрашаем да супольнай малітвы ў гэтыя дні.
  7. 30 красавіка – святар парафіі будзе знаходзіцца ў Мінску, у парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) – каб распавесьці аб Горацкай парафіі і сабраць ахвяраванні на патрэбы нашай супольнасці – запрашаю ўжо цяпер аб малітве ў гэтай інтэнцыі.
  8. 25 чэрвеня  ў Вільнюсе адбудзецца беатыфікацыя арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса. З Магілёва арганізоўваецца пілігрымка, якая адбудзецца 24-26 чэрвеня. Прыблізны кошт удзелу – 38,00 рублёў +кошт паслугі за адкрыццё візы. Больш інфармацыі знойдзем на аб’яве пры выхадзе з капліцы.
  9. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1055 раз Последнее изменение Воскресенье, 16 Апрель 2017 08:08
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)