Вялікі чацвер
Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
Вялікая пятніца Мукі Пана
Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.
Вялікая субота
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.
Пасхальная Вігілія
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Шчыра запрашаем ужо цяпер заплававаць час, каб прыняць удзел у супольных малітвах – бо менавіта ў гэтым заключаецца сапраўдны сэнс святкавання Пасхі.
СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ
13.04.2017 – чацвер – Вялікі Чацвер
19.00 – Імша Вячэры Пана
14.04.2017 – пятніца – Вялікая Пятніца
18.30 – Крыжовы Шлях, магчымасць споведзі.
19.00 – Літургія Мукі Пана, адарацыя крыжа
15.04.2017 – субота – Вялікая Субота
- на працягу дня – ціхая адарацыя
21.00 – Пасхальная Вігілія, асвячэнне велікодных страў.
16.04.2017 – нядзеля – Нядзеля Ўваскрасення Пана
10.00 – святая Імша
16.00 – святая Імша
Кантактны тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)