^Наверх

Воскресенье, 09 Апрель 2017 08:53

Пастырскія аб’явы на 9 красавіка 2017г.

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Пальмовая Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ 
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду – святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у чацвер – Імша Вячэры Пана – 19.00
  • у пятніцу – Літургія Мукі Пана – 19.00
  • у суботу – Пасхальная Вігілія – 21.00
  • у нядзелю –  16 красавіка – Нядзеля Уваскрасення Пана  – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
  1. 13-16 красавіка – Святы Пасхальны Трыдуум - асаблівы час. «Пасхальны Трыдуум Мукі і Уваскрасення Пана пачынаецца з вечаровай Імшы Вячэры Пана, мае свой цэнтр ў Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення».

Вялікі чацвер

Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

Вялікая пятніца Мукі Пана

Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.

Вялікая субота

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.

Пасхальная Вігілія

У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

Шчыра запрашаем ужо цяпер заплававаць час, каб прыняць удзел у супольных малітвах – бо менавіта ў гэтым заключаецца сапраўдны сэнс святкавання Пасхі.

  1. Прыпамінаем аб тым, што касцёльныя наказы заахвочваюць нас да паяднання з Богам у гэты святы час, які наступае: “Прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць св. Камунію”.
  2. Падрыхтоўка капліцы да велікодных святаў – у сераду.
  3. 13 красавіка – а 11.00 – Імша Хрызма ў Магілёўскай конкатэдры.
  4.  Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
  5. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1000 раз

Наведвальнікі

4179349
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1556
4114
15579
4137111
65097
103734
4179349
Your IP: 54.91.71.108
Server Time: 2019-06-20 16:14:56
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.