Версия для печати
Воскресенье, 29 Январь 2017 14:27

Арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае Магілёўскую вобласць.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

4-5 лютага бягучага года ў Магілёў прыедзе Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 

Прадстаўнік Святога Пасаду прыме ўдзел у спатканні духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў, якое пройдзе пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Сустрэча адбудзецца ў конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава г. Магілёва.

 

У праграме візіту арцыбіскупа на 4 лютага запланавана сустрэча з губернатарам Магілёўскай вобласці Уладзімірам Даманеўскім, а таксама з архіерэем праваслаўнай Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Сафроніем.

 

Плануецца таксама, што Апостальскі Нунцый наведае музей гісторыі Магілёва ў гарадской ратушы і парафію Св. Антонія Падуанскага.

 

5 лютага іерарх узначаліць святую Імшу а 11.00 у магілёўскай конкатэдры і сустрэнецца з вернікамі.

Прочитано 1363 раз Последнее изменение Воскресенье, 29 Январь 2017 14:36
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)