Версия для печати
Среда, 04 Январь 2017 10:36

Пастырскія аб’явы на 01.01.2017г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Урачыстасць Багародзіцы Марыі

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду чацвер – святая Імша ў 18.00
  • у пятніцу – святая Імша ў 10.00 і 18.00
  • у суботу – святая Імша у 10.00
  • у нядзелю – 8 студзеня – святая Імша ў 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 2 студзеня – успамін св. Базыля Вялікага і св. Грыгорыя Назіянскага
  • 6 студзеня – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі)
  • 8 студзеня – свята Хросту Пана
  1. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай; у чацвер – малітва аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця; у пятніцу – малітва да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
  2. 6 студзеня – асвячэнне крэйды, якой будзем пазначаць дзверы нашых дамоў; 8 студзеня – благаслаўленне вады.
  3. У бліжэйшую нядзелю – 8 студзеня – да нас прыедзе біскуп Аляксандр Яшэўскі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Запрашаем на супольную малітву а 16.00
  4. У перыяд Божага Нараджэння ёсць магчымасць асвяціць жыллё і сумесна памаліцца ў нашых дамах – душпастырскі візіт (тзв. каляда). Звяртаемся да святара.
  5. 4-5 студзеня адбудзецца каляднае спатканне моладзі, а 6-7 – сустрэча міністрантаў Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Мерапрыемствы адбудуцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Бабруйску.
  6. На мінулым тыдні дзень свайго нараджэння адзначалі Настасся Матвеева (28.12) і Данута Берэснева (31.12). Шчыра віншуем і жадаем Божых ласкаў і заступніцтва Багародзіцы.
  7. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
  8. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах! З Новым 2017 Годам! Няхай ён будзе напоўнены Богам!
Прочитано 1212 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)