Версия для печати
Понедельник, 05 Декабрь 2016 12:24

Пастырскія аб’явы на 04.12.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІІ Нядзеля Адвенту

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ  НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у чацвер – Раратняя святая Імша – 7.00 і вечарам ў 18.00
  • у суботу – святая Імша у 10.00
  • у нядзелю – 11 снежня – святая Імша ў 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 7  снежня – успамін св. Амброзія
  • 8  снежня – урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ
  1. Адвент – час духоўнага чування, працы над сабой. Запрашаем да ўдзелу ў сумесных малітвах, асабліва Раратняй Святой Імшы.
  2. 7-8 снежня ў нашай парафіі адбудуцца невялікія духоўныя практыкаванні – адвентававыя рэкалекцыі, якія правядзе для нас кс. Андрэй Далянскі, духоўны айцец Магілёўскага дэканату, душпастыр парафіі  Святой Тройцы. Шчыра запрашаем прыняць удзел!

Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця.

  1. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  2.  “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
  3. Айцы-марыяне на перыяд Адвенту падрыхтавалі штодзённыя духоўныя разважанні. Знойдзем іх у прылажэнні “Малітоўнік”, а таксама на сайцеwww.mic-minsk.by
  4. Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
  5. Вялікая падзяка ўсім, хто дапамог падрыхтаваць адвентавы вянок, а таксама прыбіраў на мінулым тыдні капліцу. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
  6. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1195 раз
Super User

Последнее от Super User

Похожие материалы (по тегу)