^Наверх

Вторник, 29 Ноябрь 2016 10:29

Пастырскія аб’явы на 27.11.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

І Нядзеля Адвенту

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ 
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак – святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у аўторак, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у сераду – Раратняя святая Імша – 7.00
  • у суботу – святая Імша у 10.00
  • у нядзелю – 4 снежня – святая Імша ў 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 29 лістапада – свята св. Андрэя Апостала.
  • 3  снежня – успамін свю Францішка Ксаверыя
  1. Молімся за парафію ў Вельбарку, аб плённасці духоўных практыкаванняў, якія праводзіць кс. Андрэй.
  2. Распачаўся новы літургічны перыяд – Адвент – час духоўнага чування, працы над сабой. Запрашаем да ўдзелу ў сумесных малітвах, асабліва Раратніх Святых Імшаў (па серадах а 7.00)
  3. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  4.  “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
  5. Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
  6. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1145 раз

Наведвальнікі

4088784
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
505
2817
14052
4052050
78266
89181
4088784
Your IP: 34.229.76.193
Server Time: 2019-05-24 04:22:42
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.