^Наверх

Среда, 23 Ноябрь 2016 13:59

Пастырскія аб’явы на 20.11.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Нядзеля Хрыста Валадара Сусвету

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ 
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • з панядзелка па суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе
  • у нядзелю – 27 лістапада – святая Імша ў 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 21 лістапада – успамін Ахвяравання  НПМ
  • 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі
  • 24 лістапада – успамін свв. Андрэя Зунг Лака і паплечнікаў
  1. З 21 па 29 лістапада – кс. Андрэй будзе недасяжны (выезд у Польшчу).

27 лістапада замяняць нашага душпастыра будзе кс. Валерый Орсік з Оршы. Вялікая просьба – паклапаціцца аб тым, каб своечасова адкрыць капліцу і падрыхтаваць усё неабходнае.

  1. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  2.  “Ружанцовая Круцыята” – асаблівая малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
  3. У наступную нядзелю –пачатак новага літургічнага года – Адвенту.
  4. Просьба аб малітве ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца ля нашай капліцы.
  5. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах! 
Прочитано 1157 раз Последнее изменение Среда, 23 Ноябрь 2016 14:02

Наведвальнікі

4297320
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1009
2527
1009
4285858
24733
64990
4297320
Your IP: 100.24.209.47
Server Time: 2019-08-18 12:38:12
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.