^Наверх

Четверг, 10 Ноябрь 2016 20:07

Пастырскія аб’явы на 06.11.2016г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

XXХІІ  Звычайная Нядзеля

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак – святой Імшы не будзе;
  • у аўторак, сераду, чацвер, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у суботу – святая Імша ў 10.00
  • у нядзелю – 13 лістапада – святая Імша ў 10.00 і 16.00.
  1. На бягучым тыдні ў літургіі:
  • 9 лістапада – свята Гадавіны пасвячэння Ларэтанскай базілікі
  • 10 лістапада – успамін Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  • 12 лістапада – свята св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.
  1. 7 лістапада – у Бабруйску адбудзецца пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Таксама гэта будзе дзень малітвы за спачылае духавенства Магілёўшчыны (паводле невялікай традыцыі, якая ўжо існуе некалькі гадоў – святары ў Актаве Ўсіх Святых збіраюцца разам, каб маліцца ў гэтай інтэнцыі). У нас малітва за ўсіх памерлых душпастыраў Горацкай парафіі і навакольных тэрыторый адбудзецца 8 лістапада. Шчыра запрашаем прыняць удзел.
  2. Ёсць магчымасць прасіць асаблівым чынам заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе – вандраванне іконы Маці Божай Бялыніцкай па сем’ях нашай парафіі. Шчыра запрашаем далучацца да гэтай ініцыятывы.
  3. У суботу, 12 лістапада, плануецца спатканне моладзі. Пачатак – святой Імшой а 10.00
  4. Нагадваем абІніцыятыве “Ружанцовай Круцыяты” – асаблівай малітвы ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Шчыра запрашаю вас да ўдзелу ў гэтай вельмі патрэбнай справе – лічу, што кожны, хто неабыякавы адносна лёсу Касцёла на нашай зямлі, мае, можна сказаць, абавязак сумлення не прайсці міма такой магчымасці дапамагчы ўсім каталіцкім супольнасцям на Магілёўшчыне.
  5. Молімся за дыякана Дзяніса Бразінскага, якія рыхтуецца да прыняцця святарскіх пасвячэнняў. Пасвячэнні адбудуцца 12 лістапада ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія).
  6. 13 лістапада а 11 гадзіне ў магілёўскай катэдры адбудзецца Імша падзякі за Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці і закрыццё Святых Дзвярэй як Брамы Божай Міласэрнасці, а таксама адкрыццё памятнага знака Года Міласэрнасці.
  7. Дзякую за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!
Прочитано 1159 раз

Наведвальнікі

4180380
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
285
2302
16610
4137111
66128
103734
4180380
Your IP: 3.94.196.192
Server Time: 2019-06-21 02:59:49
Счетчик joomla

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

3

  Copyright © 2019 Парафія Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі  Усе правы абаронены.